Вуліца Клары Цэткін (да 1933 года - Маляўскі завулак) — вуліца ў Маскоўскім раёне Мінска, названая ў гонар дзеячкі нямецкага камуністычнага і фемінісцкага руху Клары Цэткін.
Размяшчэнне Вуліца пачынаецца ад плошчы Мяснікова на скрыжаванні з вуліцай Маскоўскай як працяг вуліцы Бабруйскай. Вуліца арыентавана ў паўночна-заходнім напрамку. На скрыжаванні з вуліцай Нямігай і праспектам Дзяржынскага размешчана плошча Францішка Багушэвіча. Далей вуліца перасякаецца з вуліцамі Карла Лібкнехта, Іерусалімскай і Караля, заканчваецца перакрыжаваннем з вуліцамі Кальварыйскай і Ціміразева. На ўсход ад вуліцы праходзіць чыгуначная лінія маладзечанскага напрамку.
Пад вуліцай, акрамя метрапалітэна, знаходзяцца калектары для ракі Няміга і для адводу дажджавых вод.Черные воды Немиги. Фоторепортаж о таинственной подземной реке.
Прадпрыемствы і арганізацыі На вуліцы размешчана некалькі прамысловых аб’ектаў (скургалантарэйная фабрыка ААТ «Галантэя», старыя карпусы тонкасуконна-прадзільнага камбіната ААТ «Сукно» і іншыя), адміністрацыйныя будынкі (Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, кіраванне канцэрна «Беллегпрам»). Таксама размешчаны бізнес-цэнтры, аўтабаза мінскага Гаррамаўтадара і іншыя нежылыя будынкі. Па стане на 2021 год вуліца актыўна забудоўваецца. Частка будынкаў на вуліцы была знесена ў сувязі з будаўніцтвам трэцяй лініі Мінскага метрапалітэнаФотофакт: в районе будущей станции метро «Площадь Богушевича» сносят довоенные здания прядильной фабрики.
Грамадскі транспарт Па вуліцы ажыццяўляецца інтэнсіўны рух аўтобусаў, тралейбусаў, маршрутных таксі. У 2020 годзе на плошчы Францішка Багушэвіча адкрыта аднайменная станцыя Мінскага метрапалітэна.
Літаратура Виногоров Н.А. Улицы Московского района города Минска. — : В.М.Скакун, 1999. — С. 58. Их именами названы... Улицы Минска: энциклопедический справочник / редкол.: В. В. Андриевич (гл. ред.) [и др.]. — : Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2014. — С. 430.
Катэгорыя:Маскоўскі раён (Мінск)