Андрэй Млечка (; ? — да 3 снежня 1622) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Млечкаў герба «Даліва» змененая («Ружы»). Нарадзіўся ў сям’і Яна Войцехавіча, суддзі земскага Віленскага ваяводства, падстарасты жамойцкага. Вызнаваў кальвінізм.
Дваранін каралеўскі ў 1597 годзе, упіцкі войскі ў 1600—1608 гадах, суддзя земскі з 1608 года. У 1612 годзе ўпіцкі соймік абраў Андрэя на працу ў Вільні па карэктуры законаў і зверку кніг Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага.
Сойм 1613 года ўключыў яго ў склад камісіі па разглядзе памежных спрэчак Упіцкага павета і Курляндыі. У 1616 годзе прызначаны ў склад камісіі па разглядзе спрэчак паміж курляндскімі герцагамі і іх падданымі, праца камісіі скончылася выданнем у 1617 дакументаў, якія рэгулявалі лад праўлення ў Курляндыі.
Валодаў маёнткамі Сурвілішкі, Памушы, Параві, Мілейкішкі, Вадоклі ва Упіцкім павеце, Таўтыкунцы ў Жамойці, Кумпінкі (Суботнікі) у Вількамірскім павеце і інш.
Яго жонка Ганна Сямёнаўна Шыш-Ставецкая пабудавала мураваную у сваім маёнтку Сурдэгі ў Вількамірскім павеце.
Літаратура
Спасылкі