1-ы Вязынскі завулак — завулак у Фрунзенскім раёне Мінска. Назву атрымаў у гонар аднайменнай вуліцы, што знаходзіцца побач.
Размяшчэнне Пачынаецца скрыжаваннем з Вязынскай вуліцай, ідзе з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, паралельна 2-му Вязынскаму завулку, заканчваецца тупіком. Знаходзіцца за 1 км ад МКАД, размешчаны перпендыкулярна яму.
Грамадскі транспарт Рух грамадскага транспарту непасрэдна па завулку адсутнічае. Паблізу размешчаны прыпыначны пункт «Лебядзіны» Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.
Спасылкі 1-й Вязынский переулок на geodzen.com
Катэгорыя:Фрунзенскі раён (Мінск)