Вуліца Акадэміка Фёдарава — вуліца ў Фрунзенскім раёне Мінска, у мікрараёне Сухарава, названая ў гонар Фёдара Іванавіча Фёдарава — беларускага фізыка-тэарэтыка, акадэміка.

Размяшчэнне Пачынаецца са скрыжавання з вуліцай Шаранговіча, затым паварочвае направа і заканчваецца скрыжаваннем з Сухараўскай вуліцай. Таксама перасякаецца з вуліцай Пімена Панчанкі. Ідзе паралельна вуліцы Лабанка.

Грамадскі транспарт Рух грамадскага транспарту непасрэдна па вуліцы адсутнічае, але на вуліцы Шаранговіча ёсць прыпынак «Акадэміка Фёдарава», на якім спыняецца шэраг аўтобусных маршрутаў.

Спасылкі Улица Академика Федорова на geodzen.com

Катэгорыя:Фрунзенскі раён (Мінск)