Ежы Касакоўскі (? — каля 1726) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Касакоўскіх.

У 1670 годзе ў Луцку ўступіў у ордэн дамініканцаў. Святар. Шмат гадоў быў місіянерам у Інфлянтах, першым прыёрам кляштара ў Посіні (1701). Генеральны прапаведнік у Нясвіжы з 1704 года, Астровічах з 1707 года, Дзярэчыне з 1710 года, Мерачы з 1715 года, у кляштары Св. Духа ў Вільні з 1719 года.

Аўтар малітоўніка на літоўскай мове «Rożancius święciansios Maryos Pannos yr saldaiausya warda Jezusa teypogi spasabos apw ayksciojim a kałnu katwaryos Ziamaydu su modlitwomis yr giesmiensis anto służijądomis» (Вільня, 1681, пасля было каля 40 выданняў).

Літаратура

Спасылкі

Ежы Катэгорыя:Дамініканцы Катэгорыя:Каталіцкія святары Катэгорыя:Літоўскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Рэлігійныя дзеячы Вялікага Княства Літоўскага