Уладзіслаў Сталыгва ( — ?) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч пачатку XX стагоддзя.

Біяграфія

Быў родам з Віцебшчыны. Сям’я захоўвала беларускія традыцыі. Так, напрыклад, як прыгадвала Зоська Верас, на запускі іх частавалі беларускімі нацыянальнымі стравамі, такімі як верашчака, стояны кісель і іншымі. Гэта былі 1912—1915 гады.

У маі 1906 года ў Санкт-Пецярбургу была створана выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша аконца»Пагадненне Браніслава Эпімах-Шыпілы, Вацлава, Юрыя і Сабіны Іваноўскіх, Уладзіслава Сталыгвы, Уладзіслава Калашэўскага, Вінцука Валейкі аб утварэнні беларускага выдавецкага таварыства «Загляне сонца і ў наша аконца» . г. Санкт-Пецярбург. 5 мая 1906 г., дзе Уладзіслаў Сталыгва быў сакратаром. Але ўжо ў 1910 годзе яго сям’я пакінула Санкт-Пецярбург і пераехала ў Варшаву.

На лецішча сям’і Сталыгаў, якое было недалёка ад Варшавы ў Ажарове, амаль штотыдзень прыязджалі беларусы, якія вучыліся і жылі ў горадзе. Свае сустрэчы ў Сталыгваў яны называлі гуртком беларускай моладзі. Фактычна, гэта і быў першы гурток беларусаў у Варшаве ў XX стагоддзі. Лецішча ў Ажарове Сталыгам праектаваў беларускі архітэктар Лявон Вітан-Дубейкаўскі.

Адтуль Сталыгвы перабраліся ў Вільню. А ў сакавіку 1915 года Віленская губернская ўправа ў справах аб’яднанняў зацвердзіла статут Беларускага таварыства па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны, і таварыства пачало працаваць. Старшынёй стаў Вацлаў Іваноўскі, Уладзіслаў Сталыгва быў адным з сяброў таварыства.

Пасля 1918 года быў сябрам Беларускага навуковага таварыства ў ВільніHenryka Ilgiewicz Rola Białoruskiego Towarzystwa Naukowego w Wilnie w formowaniu świadomości narodowej białoruskiej mniejszości (1918—1939).

У 1920-х гадах, як прыгадвае Зоська Верас, сям’я Сталыгваў жыла ў Вільні. Але ад беларускасці яны адышлі, таму «спатыкацца з імі не было ахвоты».

Крыніцы

Літаратура Сяргей Чыгрын, Лёс сяброў гуртка беларускай моладзі , Czasopis 10-2017

Катэгорыя:грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Беларусы ў Польшчы Катэгорыя:Беларусы ў Варшаве Катэгорыя:Члены Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны