Навасё́лкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Навасёлкі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Савіцкі сельсавет у складзе Пастаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Савічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Груздаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.. Станам на 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета налічвалася 52 населеныя пункты. 17 мая 1985 года ў склад Юнькаўскага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў (Агароднікі, Боцьвіны, Весялуха, Гогава, Захараўшчына, Калееўцы, Кубаркі, Курылавічы, Манькавічы, Міхнічы, Мястэчка, Русіны, Савічы і Сарочына), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лукашова, сельсавет перайменаваны ў Лукашоўскі сельсаветРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 мая 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 17 (1823).. 27 верасня 1991 года ў склад Юнкаўскага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў, наўзамен з Юнкаўскага сельсавета перададзены 35 населеных пунктаў. 24 жніўня 1992 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Навасёлкі, сельсавет перайменаваны ў Навасёлкаўскі. 20 чэрвеня 2008 года скасаваны вёскі Каралі, Крывы Мост і хутар ЛаўрыноваРешение Поставского районного Совета депутатов от 20 июня 2008 г. № 80 Об упразднении сельских населенных пунктов Поставского района, 23 сакавіка 2012 года — вёска ЛаміжынаРешение Поставского районного Совета депутатов от 23 марта 2012 г. № 105 Об упразднении сельского населенного пункта Поставского района, 2 мая 2018 года — вёска ЛіпаўкаРешение Поставского районного Совета депутатов от 2 мая 2018 г. № 10 Об упразднении сельских населенных пунктов Поставского района и внесении изменений в некоторые решения Поставского районного Совета депутатов.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1560 чалавек, з іх 89,3 % — беларусы, 7,2 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 1,0 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1330 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе