Жазеф Сіфрэд Дзюплесі (фр.: Joseph-Siffred (-Siffrein) Duplessis; —) — французскі мастак-партрэтыст.

Біяграфія Нарадзіўся ў Карпантра. Вучыўся спачатку ў бацькі, затым у Жазефа Габрыеля Імбера пры манастыры Вільнёў-лез-Авіньён, пасля працаваў у Рыме, у атэлье П’ера Сублейраса (1699—1749). У Італіі Дзюплесі пасябраваў з Клодам Жазефам Вернэ. Ён вярнуўся ў Карпантра, правёў нядоўгі час у Ліёне, а потым прыбыў у 1752 годзе ў Парыж, дзе яго прынялі ў Акадэмію Святога Лукі. У 1769 годзе выставіў дзесяць карцін у парыжскім Салоне. Сярод людзей, намаляваных на яго карцінах, — Людовік XVI, Жак Нэкер і Бенджамін Франклін.

Партрэты Франкліна працы Дзюплесі з 1929 года выкарыстоўваюцца ў дызайне купюры ў сто долараў ЗША.