Гызыларбат, раней Кізіл-АрватБСЭ, 1969—1978., Кызыл-Арват («прыгожая дзяўчына»), да 2022 года Сердар ( — «правадыр») — горад у Балканскім велаяце Туркменістана.
Гісторыя З часу свайго заснавання ў пачатку XX ст. пры будаўніцтве Закаспійскай чыгункі горад называўся Кізіл-Арват. Да 1988 года ўваходзіў у склад Краснаводскай вобласці і быў цэнтрам Кізыл-Арвацкага раёна.
Пасля здабыцця Туркменістанам незалежнасці ў 1991 годзе таксама ўжывалася форма Гызыларбат. 29 снежня 1999 года пераназваны ў Сердар у гонар Сапармурата Ніязава («сердар» у перакладзе з туркменскай мовы азначае «правадыр»), бо асірацелага пасля ашхабадскага землетрасення 1948 года Сапармурата адправілі ў Кізыл-Арвацкі дзіцячы дом, дзе ён жыў некалькі гадоў.
У 2022 годзе пераназваны ў Гызыларбат.
Геаграфія Горад размешчаны каля падножжа Капетдага, за 175 км на паўднёвы ўсход ад адміністрацыйнага цэнтра велаята Балканабада, за 219 км на паўночны захад ад Ашгабата.
На аэрадроме Кызыл-Арват у савецкі час базаваўся 217-ы авіяцыйны полк знішчальнікаў-бамбардзіроўшчыкаў 34-й АДІБ.
Насельніцтва Колькасць насельніцтва Сердара — 45 000 чалавек (2013). Год197019912009Насельніцтва22 000па ВСЭ34 700«Современный толковый словарь». Издательсто «Большая советская энциклопедия». 1997 год.89 600World Gazetteer: Usbekistan — die wichtigsten Städte
Прамысловасць У горадзе размешчаны вагонарамонтны, бавоўнаачышчальны і ёдны («Беракет») заводы, дывановая фабрыка і тэкстыльны комплекс.
Спасылкі ВСЭ: Кізіл-Арват Катэгорыя:Гарады Туркменістана Катэгорыя:Пераназваныя населеныя пункты