Валерыя Барысаўна Касцюгoва (нар. ) — беларускі палітолаг, аналітык, рэдактар сайта экспертнай супольнасці «», рэдактар і аўтар «Беларускага штогодніка», кіраўнік групы экспертаў па маніторынгу «Беларусь у фокусе», кіраўнік Агенцтва палітычнай экспертызы пры Беларускім інстытуце стратэгічных даследаванняў (Вільнюс). Палітычная зняволеная, абвінавачаная па пратэстах у Беларусі ў 2020—2021 гадах.

Біяграфія Працавала на радыёстанцыі «Бі-Эй», адкуль была звольнена пасля рэферэндуму 1996 года. У 1997 годзе на курсах англійскай мовы пазнаёмілася з будучым мужам Анатолем Панькоўскім. Пасля працавала рэдактарам у газеце «Дорожный патруль», далей у газеце «Белорусская деловая газета», дзе некалькі гадоў была рэдактарам тэмы міжнародных зносін.

Пасля заснавання праекту «Наше меркаванне» ў 2003, які арганізавалі Аляксандр Фядута і Сяргей Панькоўскі, пачала пісаць тэксты для яго, з цягам часу зрабілася мадэратарам сайта праекту. Пасля смерці Сяргея Панькоўскага ў 2009 годзе, стала галоўным рэдактарам сайта. Як зазначае муж Валерыі, Анатоль Панькоўскі, «Валерию можно назвать настоящим создателем „Нашего мнения“: при ней сайт сильно поменялся. Первоначально это был электронный альманах, а она превратила его в ежедневное издание с серьёзной аналитикой». «Наше меркаванне» пад кіраўніцтвам Касцюговай стала пляцоўкай для экспертных меркаванняў і акадэмічных артыкулаў.

З 2008 года разам з мужам пачала збіраць і рэдагаваць «Беларускі штогоднік» — зборнік аглядаў і аналітычных матэрыялаў, прысвечаных Беларусі. Праект быў распачаты Аляксандрам Фядутам у 2003 годзе, але таксама быў значна канцэптуальна зменены і дапрацаваны, калі да працы над ім далучыліся Касцюгова і ПанькоўскіВАЛЕРИЯ КОСТЮГОВА. ИСТОРИЯ ПОЛИТИЧЕСКОГО ОБОЗРЕВАТЕЛЯ .

Касцюгова — кіраўніца Агенцтва палітычнай экспертызы пры Беларускім інстытуце стратэгічных даследаванняў (Вільнюс), з 2013 ператворанага ў Агенцтва сацыяльнай і палітычнай экспертызыВалерия Костюгова .

З сакавіка 2018 Касцюгова ўваходзіла ў экспертны савет «Мінскага дыялогу», кансультацыйнай пляцоўкі пад кіраўніцтвам Яўгена ПрайгерманаВалерия Костюгова .

Апошнія гады даглядала свайго бацьку-інваліда, які памёр у снежні 2021, праз некалькі месяцаў пасля затрымання Валерыі.

Муж — Анатоль Панькоўскі, дачка Анастасія (працавала — 2020—2023 гады ў камандзе Святланы Ціханоўскай, зараз — сузаснавальніца лабараторыі стратэгічных камунікацыйStratcomlab , аўтарка сацыяльна-палітычнага цікток-блога, медыяэксперт).

Палітычны пераслед Валерыя Касцюгова была затрымана 30 чэрвеня 2021 года пасля вобыску ў сваёй кватэры, які праводзілі супрацоўнікі КДБ. Яе змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, адтуль неўзабаве перавялі ў СІЗА № 1 на Валадарскага.

У ліпені 2021 стала вядома, што яе абвінавацілі ў змове з мэтай захопу ўлады (ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса) і дапамаганні ў закліках да захопу ўлады (ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса). Пэўны час у СІЗА на Валадарскага Валерыя Касцюгова знаходзілася разам з дырэктарам TUT.BY Людмілай Чэкінай.

20 ліпеня 2021 года восем беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, прызналі Валерыю Касцюгову палітычнай зняволенай і адзначылі, што «''пазбаўленне волі Валерыі Касцюговай і іншых было ўжыта выключна з-за іх перакананняў, а таксама ў сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў і інфармацыі». 22 верасня 2021 пра палітычны характар пераследу на сваім выступе ў Генеральнай асамблеі ААН узгадала прэзідэнт Славакіі Зузана Чапутава. 18 лістапада 2021 года шэфства (сімвалічнае хроснае бацькоўства) над палітзняволенай узяла Штэфані Прэцыёза, дэпутатка Нацыянальнай рады ШвейцарыіMembers of Parliament from Germany and Switzerland adopt political prisoners Ihar Losik, Valeryia Kastsiuhova and Viachaslau Sheliamet .

6 лютага 2023 у Мінскім гарадскім судзе пачаўся працэс над Валерыяй Касцюговай і Таццянай Кузінай. 17 сакавіка Валерыя Касцюгова прысуджана да зняволення на 10 гадоў.

Выйшла са зняволення 19 сакавіка 2026 года ў выніку памілавання 250 палітвязняў.

Узнагароды 1 сакавіка 2012 была ўзнагароджана прэміяй імя Святланы Навумавай (намінацыя «Аналітыка»)Премию имени Светланы Наумовой получили Калинкина, Костюгова и Полаженко — фото .

Крыніцы

Спасылкі Старонка Валерыі Касцюговай на сайце праекта «Наша меркаванне» Старонка Валерыі Касцюговай на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна»

Катэгорыя:Палітолагі Беларусі Катэгорыя:Палітвязні Беларусі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна»