Шаць, Шача, Шачка — рака на тэрыторыі Уздзенскага і Пухавіцкага раёнаў Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Пціч (басейн Прыпяці).
Назва Беларускі савецкі географ В. Жучкевіч параўноўваў гэтую назву з назвамі на ўсходзе Шаць (у басейне Акі), Шача (у тым жа рэгіёне ў басейне Волгі). Іх ён супастаўляе са словам шацунак і лічыць, што Шаць — гэта станоўчая адзнака месца: прыгожае, маляўнічае месцаВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 407-408.. Украінскія даследчыкі назваў В. Лучык і В. Шульгач таксама як «прыгожае, маляўнічае месца» тлумачаць назву пасёлка Шацк на Валыні і падаюць тыя ж аналагі з асновай Шат- або Шач- у беларускай і расійскай тапанімііВ. В. Лучик. Етимологічний словник топонімів України. Київ, 2014. С. 519..
З іншага боку, літоўскі гідраніміст А. Ванагас назву Шача ставіць у шэраг з літоўскімі гідронімамі Šata, Šatė, Šačia, Šat-upis. Далей звязвае з назвамі Šeta, Šėtelė, Šet-upis, для якіх падае шырокі шэраг лексічных магчымсцяў вытлумачэння: літ. nu-šetyti «здымаць парус з судна», šėtoti «шалець, вар'явацца», šetas «тоўсты, тлусты», šetas, šėta «вялікае рэшата лавіць курапатак», šetos «пасткі лавіць птушак»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 326—327..
Даследчык разанскай гідраніміі А. Нікольскі, назва разанскай ракі Шача (раней Шаця) з верагоднасцю звязвае з такімі гідронімамі на Павоччы, як Шат, Шацец, Шацерха, Шацерга і інш., , а далей вяде да макшанскага шада «паводка»Топонимический словарь Рязанской области. Под ред. А. А. Никольского. Рязань, 2004. С. 289.. З той жа моўнай групай звязвае назвы рэк на Паволжжы расійскі даследчык А. Мацвееў - з геаграфічным тэрмінам са значэннем «выток», «крыніца», які ён выводзіць ад марыйскага шачаш «нараджацца», «радзіцца», таксама звязвае з фінска-угорскім *śäčä «вада» або з удмурцкім шачы «дубец»А. К. Матвеев. Субстратная топонимия Русского Севера. IV. Екатеринбург, 2015. С. 153-155..
Гідраграфія thumb|200px|left|Перад мостам цераз Шаць Даўжыня ракі 35 км, з іх 19 км на тэрыторыі Пухавіцкага раёнаОбщая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» . Плошча вадазбору 293 км². Сярэдні расход вады ў вусці складае 1,82 м³/с. Берагі нізкія і стромкія.
Выток каля вёскі Целякова (у напрамку на ўсход ад вёскі Карпілаўка). Упадае ў Шаць за 2 км на ўсход ад вёскі Лучкі (Пухавіцкі раён).
Рэчышча Шаці моцна звілістае, каналізаванае ў верхнім і ніжнім цячэнні. Шырыня рэчышча складае 1—3,5 м.
Асноўны прыток — Кавалёўка (злева). Каля аграгарадка Шацк на рацэ плаціна і вадасховішча.
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Шаць на Яндэкс. Картах
Катэгорыя:Рэкі Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Уздзенскага раёна Катэгорыя:Прытокі Пцічы