Залаты Псалтыр Святога Гала (Psalterium Aureum, Cod. Sang. 22) — каралінгскі , створаны ў канцы IX стагоддзя, верагодна, пачаты ў Заходняй Францыі (Суасон, прыдворная школа Карла Лысага?), пазней працягнуты ў абацтве Святога Гала.

Апісанне Рукапіс складаецца з 344 лістоў пергамента (37х28 см), з двума мініяцюрамі на ўсю старонку і пятнаццаццю ілюстрацыямі на ўсю або палову старонкі да назваў псалмоў. Упрыгажэнні пераважна ў першай палове рукапісу; апошняя ілюстрацыя адлюстроўвае «Давіда ў пустыні Іўдзейскай» (намаляваны ў выглядзе каралінгскага двараніна з трыма ваярамі, якія стаяць у лесе), ілюструючы псалом 62 (63)), хоць фігура Цара Давіда паказана як постаць, што стаіць на ініцыяле псалма 68 (69).

Літаратура Scherrer Gustav, Verzeichniss der Handschriften der Stiftsbibliothek von St. Gallen, Halle 1875, 11-12. Фларэнтына Мютэрых, Ёахім Э. Гэдэ: Karolingische Buchmalerei. Prestel, München 1979, 122—126. Euw, Anton von, Die St. Galler Buchkunst vom 8. bis zum Ende des 11. Jahrhunderts, Band I: Textband, St. Gallen 2008, 400—408, Nr. 98.

Спасылкі E-Codices: Goldener Psalter (Psalterium aureum) von St. Gallen

Катэгорыя:Каралінгскія ілюмінаваныя рукапісы Катэгорыя:Рукапісы IX стагоддзя Катэгорыя:Псалтыры