Говард Кановіц ( — ) — амерыканскі жывапісец. У 1949-51 гадах вучыўся ў Школе дызайна штата Род-Айденд, а потым у Франца Клайна ў Нью-Ёрку. У 1952-55 гадах пісаў больш яркія па колеры карціны. Пасля паездкі ў Еўропу выканаў абстрактныя кампазіцыі, у якіх, аднак, прастора па-ранейшаму трактавалася ілюзорна. У 1963 годзе пад уплывам гіперрэалізму Кановіц пачаў выкарыстоўваць фатаграфію. Яго аграмадныя карціны, на якіх фігуры намаляваны ў натуральную велічыню, часам нагадваюць калажы.
Катэгорыя:Мастакі ЗША