Фрыдэрык Багданавіч Лукомскі або Фрыдрых Багданавіч Лукомскі () — ураднік і дыпламат Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія З княжацкага роду Лукомскіх герба «Рох». Малодшы сын Багдана Андрэевіча Лукомскага.
Удзельнік дыпламатычнай місіі ад Жыгімонта Вазы і Рэчы Паспалітай у Вену да святарымскага імператара Рудольфа ІІ, разам з Адрыянам Рэмбоўскім у 1600 годзе, за што атрымаў ад караля ў дзяржаву Крычаўскае староства ў 1603 годзе. Пасол ад Аршанскага павета на вальны і рокашавы сойм 1607 года.
Быў каралеўскім сакратаром, падкаморым аршанскім з 1600 года, адначасова старостам крычаўскім з 1602 года, кашталянам мсціслаўскім з 1610 года.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Фрыдэрык Багданавіч