Фрэнсіс Альберт Сінатра (12 снежня 1915, Гобакен, Нью-Джэрсі — 14 мая 1998, Лос-Анджэлес) — амерыканскі акцёр, спявак і шоумен.

Вядомы рамантычным стылем выканання песень і «мядовым» голасам. У маладыя гады меў мянушку Фрэнкі () і Голас (), у пазнейшыя гады — Містар Блакітныя Вочы (), а затым паважлівае Старэйшына (). Песні ў яго выкананні ўвайшлі ў класіку эстрады і стылю свінг, сталі найбольш яркімі ўзорамі эстрадна-джазавай манеры спеву «крунінг», на якой былі выгадаваны некалькі пакаленняў амерыканцаў. За 50 гадоў актыўнай творчай дзейнасці Фрэнк Сінатра запісаў каля 100 нязменна папулярных дыскаў і сінглаў, выканаў усе самыя вядомыя песні найбуйнейшых кампазітараў ЗША — Джорджа Гершвіна, Кола Портэра і Ірвінга Берліна. Фрэнк Сінатра з’яўляецца адным з найбольш уплывовых артыстаў папулярнай музыкі 20 стагоддзя.

У 1997 годзе атрымаў вышэйшую ўзнагародай ЗША — Залаты медаль Кангрэса.

Біяграфія Сінатра — сын італьянскіх эмігрантаў, якія на мяжы стагоддзяў яшчэ дзецьмі са сваімі бацькамі аселі на ўсходнім узбярэжжы Амерыкі. Яго бацька быў выхадцам Палерма (Сіцылія) і працаваў прафесійным баксёрам, пажарнікам і барменам. Маці Сінатры была родам з паўночнаітальянскага горада Лумарца (недалёка ад Генуі) і займала пасаду мясцовага старшыні Дэмакратычнай партыі ў Гобакене. Фрэнк быў адзіным дзіцём у сям’і. Ён рос у сціплым становішчы, у параўнанні з становішчам шматлікіх іншых італьяна-амерыканскіх імігрантаў.

З ранніх гадоў яго цікавіла музыка, і з 13 гадоў ён падзарабляў з дапамогай укулеле, маленькай музычнай усталёўкі, і мегафона ў барах свайго горада. З 1932 у Сінатры былі невялікія выступы на радыё. Калі ў 1933 на канцэрце ў Джэрсі-Сіці ён убачыў свайго куміра Бінга Крозбі, то цвёрда вырашыў стаць спеваком. Акрамя таго, ён працаваў таксама спартыўным журналістам мясцовай газеты падчас Вялікай дэпрэсіі ў 1930-я гг., пасля таго як без дыплома пакінуў ВНУ. Кіно выклікала ў яго вялікую зацікаўленасць, а яго любімым акцёрам быў Эдвард Г. Робінсан, які тады здымаўся часцей за ўсё ў фільмах пра гангстараў.

З групай «The Hoboken Four» Сінатра выйграў у 1935 конкурс маладых талентаў папулярнага тады радыёшоу «Major Bowes Amateur Hour» («Гадзіна для аматараў Вялікага Боўза») і праз некаторы час паехаў з імі ў сваё першае нацыянальнае турнэ. Пасля гэтага 18 месяцаў з 1937 ён працаваў па абавязку ў якасці шоумена ў музычным рэстаране ў Нью-Джэрсі, які таксама наведвалі такія вялікія артысты, як Кол Портэр, і выступамі на радыё заклаў асновы для сваёй прафесійнай кар’еры.

Штуршок кар’ернаму ўзлёту Сінатры дала праца ў знакамітых свінгавых джаз-аркестрах трубача Гары Джэймса і трамбаніста Томі Дорсі ў 1939—1942 гг. У лютым 1939 Сінатра ажаніўся з Нэнсі Барбата. У гэтым шлюбе ў 1940 нарадзілася Нэнсі Сінатра, якая пазней стала вядомай спявачкай. За ёй нарадзіліся ў 1944 Фрэнк Сінатра-малод. (у 1988—1995 гг. кіраўнік аркестра Сінатры) і ў 1948 Ціна Сінатра, якая працуе кінапрадзюсарам.

У канцы 1940-х гадоў у Сінатры пачаўся творчы крызіс жанру, які супаў па часе з бурным раманам з актрысай Авай Гарднер. 1949 стаў самым цяжкім у кар’еры Сінатры: яго звольнілі з радыё, а праз паўгода планы па правядзенні канцэртаў у Нью-Ёрку былі цяжка парушаныя. Нэнсі падала на развод, а раман з Гарднер перарос у гучны скандал. «Columbia Records» адмовіла яму ў студыйным часе. У 1950 яго кантракт з MGM быў скасаваны, а новы агент з MCA таксама адвярнуўся ад Сінатры. Ва ўзросце 34 гады Фрэнк стаў «чалавекам мінулага». У 1951 Сінатра ажаніўся з Авай Гарднер, з якой развёўся праз шэсць гадоў. Акрамя гэтага, Сінатра страціў голас пасля наймацнейшай прастуды. Усе гэтыя няшчасці былі настолькі нечаканыя і цяжкія, што спявак вырашыў скончыць жыццё самагубствам.

Праблемы з голасам былі часовымі, і, калі ён аднавіўся, то пачаў усё ізноў. У 1953 ён зняўся ў фільме «Ад сёння і навек» («From Here to Eternity»), атрымаўшы за яго «Оскар» як лепшы акцёр другога плану. Яго сталі запрашаць у розныя кінапраекты, самымі ўдалымі з якіх сталі «Чалавек з залатой рукой» («The Man With the Golden Arm», 1955), «11 Сяброў Оўшэна» («Ocean’s Eleven», 1960), «Дэтэктыў» («The Detective», 1968).

З канца 1950-х гадоў Сінатра выступаў у Лас-Вегасе з такімі эстраднымі зоркамі, як Сэмі Дэвіс, Дын Марцін, Джо Бішап і Пітэр Лоўфард. Іх кампанія, вядомая як «Rat Pack», працавала з Джонам Кенэдзі падчас яго прэзідэнцкай кампаніі ў 1960. Вельмі паспяховымі былі запісы і выступы з біг-бэндамі Каўнта Бэйсі, Білі Мэя, студыйнымі свінгавымі аркестрамі Нэльсана Рыдла і інш., якія набылі Сінатры славу аднаго з майстроў свінга.

У 1966 Сінатра ажаніўся з актрысай Міа Ферау. Яму быў 51 год, а ёй — 21. Яны разышліся праз год. Праз дзесяць гадоў Сінатра ажаніўся ў чацвёрты раз — з Барбарай Маркс, з якой пражыў да канца свайго жыцця.

У 1971 Сінатра аб’явіў, што сыходзіць на пенсію, аднак працягваў даваць рэдкія канцэрты. У 1979 Сінатра запісаў адзін з сваіх шэдэўраў — «New-York, New-York», і стаў адзіным спеваком у гісторыі, які здолеў праз пяцьдзясят гадоў вярнуць сабе папулярнасць і каханне публікі. У 1988—1989 прайшоў развітальны тур «Rat Pack», а апошні канцэртны выступ Сінатры адбыўся ў 1994, калі яму было 78 гадоў.

14 мая 1998 Фрэнк Сінатра памёр ад сардэчнага прыступу ва ўзросце 82 гадоў.

Найбольш вядомыя песні «My Way» «New-York, New-York» «Strangers in the Night» «It Was a Very Good Year» «I’ve Got You Under My Skin» «America The Beautiful» «Jingle Bells» «Let It Snow» «Something Stupid» «You make me feel so young» «Moonlight In Vermont» «My Kind Of Town» «Moon river» «Love and Marriage» «Everybody loves somebody»

Альбомы 1946 — The Voice Of Frank Sinatra 1948 — Christmas Songs By Sinatra 1949 — Frankly Sentimental 1950 — Songs By Sinatra 1951 — Swing And Dance With Frank Sinatra 1954 — Songs For Young Lovers 1954 — Swing Easy! 1955 — In The Wee Small Hours 1956 — Songs For Swingin' Lovers 1956 — This Is Sinatra! 1957 — A Jolly Christmas From Frank Sinatra 1957 — A Swingin' Affair! 1957 — Close To You And More 1957 — Where Are You 1958 — Come Fly With Me 1958 — Sings For Only The Lonely (Only The Lonely) 1958 — This Is Sinatra Volume 2 1959 — Come Dance With Me! 1959 — Look To Your Heart 1959 — No One Cares 1960 — Nice 'N' Easy 1961 — All The Way 1961 — Come Swing With Me! 1961 — I Remember Tommy 1961 — Ring-A-Ding-Ding! 1961 — Sinatra Swings (Swing Along With Me) 1961 — Sinatra’s Swingin' Session!!! And More 1962 — All Alone 1962 — Point Of No Return 1962 — Sinatra And Strings 1962 — Sinatra And Swingin' Brass 1962 — Sinatra Sings Great Songs From Great Britain 1962 — Sinatra Sings Of Love And Things 1962 — Sinatra-Basie An Historic Musical First (feat. Count Basie) 1963 — Sinatra’s Sinatra 1963 — The Concert Sinatra 1964 — America I Hear You Singing (feat. Bing Crosby & Fred Waring) 1964 — Days Of Wine And Roses Moon River And Other Academy Award Winners 1964 — It Might As Well Be Swing (feat. Count Basie) 1964 — Softly As I Leave You 1965 — A Man And His Music 1965 — My Kind Of Broadway 1965 — September Of My Years 1965 — Sinatra '65 The Singer Today 1966 — Moonlight Sinatra 1966 — Sinatra At The Sands (feat. Count Basie) 1966 — Strangers In The Night 1966 — That’s Life 1967 — Francis Albert Sinatra & Antonio Carlos Jobim (feat. Antonio Carlos Jobim) 1967 — The World We Knew 1968 — Cycles 1968 — Francis A & Edward K (feat. Duke Ellington) 1968 — The Sinatra Family Wish You A Merry Christmas 1969 — A Man Alone The Words And Music Of McKuen 1969 — My Way 1970 — Watertown 1971 — Sinatra & Company (feat. Antonio Carlos Jobim) 1973 — Ol' Blue Eyes Is Back 1974 — Some Nice Things I’ve Missed 1974 — The Main Event Live 1980 — Trilogy Past Present Future 1981 — She Shot Me Down 1984 — LA Is My Lady 1993 — Duets 1994 — Duets II 1994 — Sinatra & Sextet Live In Paris 1994 — The Song Is You 1995 — Sinatra 80th Live In Concert 1997 — With The Red Norvo Quintet Live In Australia 1959 1999 — '57 In Concert 2002 — Classic Duets 2003 — Duets With The Dames 2003 — The Real Complete Columbia Years V-Discs 2005 — Live From Las Vegas 2006 — Sinatra Vegas 2008 — Nothing But The Best

Фільмаграфія (найбольш паспяховыя праекты) 1941 — Ночы Лас-Вегаса / Las Vegas Nights 1946 — Пакуль плывуць аблокі / Till Clouds Roll By 1953 — Ад сёння і навек / From Here to Eternity — радавы Энджэла Маджыа (атрымаў прэмію «Оскар» як лепшы акцёр другога плану) 1954 — Нечаканы / Suddenly — Джон Бэйрон 1955 — Чалавек з залатой рукой / The Man With the Golden Arm 1956 — Вышэйшае грамадства / High Society — Майк Конар 1957 — Гонар і палкасць/ The Pride and the Passion — Мігель 1958 — І падбеглі яны / Some Came Running — Дэйв Хірш 1960 — Адзінаццаць сяброў Оўшэна / Ocean’s Eleven — Дэнні Оушен 1962 — Манчжурскі кандыдат / The Manchurian Candidate — капітан/маёр Беннет Мазліва 1964 — Парыж у спёку / Paris When It Sizzles 1965 — Цягнік фон Райана / Von Ryan’s Express — палкоўнік Райан 1965 — Робін і 7 гангстараў / Robin and the 7 Hoods — гангстар Робі

Літаратура

Спасылкі Афіцыйны сайт Фрэнка Сінатры

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі ЗША Катэгорыя:Барытоны Катэгорыя:Тэлевядучыя ЗША Катэгорыя:Акцёры ЗША