Кукуру́за, маі́с, кукуру́за цукро́вая (Zea mays mays L.) — аднагадовая травяністая расліна, адзіны культурны прадстаўнік роду сямейства .
Акрамя культурнай кукурузы, род Кукуруза ўключае чатыры віды — Zea diploperennis, Zea perennis, Zea luxurians, Zea nicaraguensis — і тры дзікарослыя падвіды Zea mays: ssp. parviglumis, ssp. mexicana і ssp. huehuetenangensis. Лічыцца, што многія з названых таксонаў адыгралі ролю ў селекцыі культурнай кукурузы ў старажытнай Мексіцы. Існуе меркаванне, што кукуруза — самая старажытная хлебная расліна ў свеце.
Цукровая кукуруза падзяляецца на 9 батанічных груп, якія адрозніваюцца па будове і марфалогіі зярна: (Zea mays indurata), (Zea mays indentata), паўзубападобная (Zea mays semidentata), (Zea mays everta), (Zea mays saccharata), крухмалістая, ці мучністая (Zea mays amylacea), (Zea mays amyleosaccharata), (Zea mays ceratina) і плёнчатая (Zea mays tunicata).
Батанічнае апісанне і біялагічныя асаблівасці
Кукуруза — высакарослая аднагадовая травяністая расліна, дасягае вышыні 3 м (у выключных выпадках — да 6 м і больш) і значна адрозніваецца ад іншых метлюжковых.
Каранёвая сістэма Кукуруза мае добра развітую махрыстую (валасніковістую) каранёвую сістэму, асобныя карані пранікаюць у глебу на глыбіню 2—3 м. У кукурузы адрозніваюць некалькі ярусаў каранёў. Асноўную масу каранёвай сістэмы складаюць падземныя вузлавыя карані, якія паглыбляюцца ў глебу да 2,5 м і больш і разыходзяцца ў бакі ў радыусе больш за 1 м. Яруснае размяшчэння каранёў у глебе з перавагай асноўнай часткі іх у перагнойным пласце спрыяе лепшаму забяспечэнню расліны элементамі харчавання і вільгаццю за кошт летніх ападкаў.
На ніжніх вузлах сцябла могуць утварацца паветраныя апорныя карані, якія засцерагаюць сцябло ад падзення і забяспечваюць расліну вадой і пажыўнымі рэчывамі.
Сцябло Сцябло ў кукурузы — моцная, прамая, высокая, магутная, грубая, круглая саломіна, падзелена на вузлы і запоўненая няшчыльнай парэнхімаю. У паўднёвых рэгіёнах Украіны расліна дасягае 2,5—3 м вышынёйТовстуха Є. С. Фітотерапія. — К.: Здоров’я, 1990.-304 с., іл., 6,55 арк. іл. ISBN 5-311-00418-5. Вышыня яе ў залежнасці ад біялагічных асаблівасцей сорту або гібрыда і фактараў ураджайнасці вагаецца ад 60-100 ў ранняспелых форм і да 5-6 м у поздняспелых. Таўшчыня — 2—7 см. Колькасць міжвузлоўяў на сцябле ў ранняспелай кукурузы дасягае 8-12, у вельмі поздняспелай — да 30-40 і больш.
Лісце Лісце лінейна-ланцэтнае, буйное, даўжыня ліставое пласцінкі 70—110 см, шырыня 6—12 см і больш. Іх лік ад 8 да 42. Лісток зверху апушаны, мае невялікі язычок і не мае вушак. Размяшчаюцца лісты на сцябле па чарзе, не зацяняючы адзін аднаго. Іх краі растуць хутчэй, чым сярэдзіна, а таму становяцца хвалістымі, што павялічвае агульную ліставую паверхню расліны. Колькасць лістоў на сцябле адпавядае колькасці сцябловых вузлоў.
Кветкі
У кукурузы на адной расліне ўтвараюцца як мужчынскія суквецці — мяцёлкі, так і жаночыя — катахі, гэта значыць яна аднадомная раздельнаполая расліна. (Мужчынскія кветкі сабраны ў верхавінах, жаночыя — на катахах, у пазухах верхніх сцябловых лісцяў.) Мяцёлка ў кукурузы верхавінная, размяшчаецца на канцы цэнтральнага сцябла ці на верхавінах бакавых парасткаў-пасынкаў. На восі мяцёлкі пераважная колькасць бакавых галін першага парадку, рэдка на двух-трох ніжніх утвараюцца галіны другога парадку. Каласкі з мужчынскімі кветкамі размешчаны ўздоўж кожнай галіны двума або чатырма радамі, парамі, з якіх адзін сядзячы, другі на кароткай ножцы. Каласкі двухкветкавыя; кветкі тычынкавыя, з шырокімі апушчанымі перапончатымі каласковымі лускавінкамі і тонкімі мяккімі — кветкавымі, паміж якімі знаходзіцца тры тычынкі з двухгнёздавымі пылавікамі. У кожнай добра развітой мяцёлцы ўтвараецца да 1—1,5 тыс. кветак, якія пры спрыяльных умовах зацвітаюць разам з жаночымі кветкамі або на 2—4 дні раней. Пылок пераносіцца ветрам на 300—1000 м, што ўлічваецца пры прасторавай ізаляцыі насенных пасеваў кукурузы. Суквецці з жаночымі кветкамі — катахі — развіваюцца з часткі актыўных пазушных пупышак сцябловых лісцяў.
Даўжыня катаха ад 4 да 50 см, дыяметр ад 2 да 10 см, маса ад 30 да 500 грам. Катахі шчыльна акружаны лістападобнымі абгорткамі. Вонкі на верхавіне такой абвёрткі выходзіць толькі пучок доўгіх песцічных слупкоў. Вецер пераносіць на іх лычыкі пылок з мужчынскіх кветак, адбываецца апладненне, і на катаху развіваюцца буйныя плады-зярноўкі.
Форма зярновак кукурузы вельмі своеасаблівая: яны не выцягнутыя, як у пшаніцы, жыта і многіх іншых культурных злакавых, а кубічныя або круглявыя, шчыльна прыціснутыя адзін да аднаго і размешчаны на стрыжні катаха вертыкальнымі шэрагамі. У адным катаху можа быць да 1000 зярновак. Памеры, форма і афарбоўка зярновак адрозніваюцца ў розных сартоў; звычайна зярноўкі жоўтага колеру, але бывае кукуруза з чырванаватымі, фіялетавымі, сінімі і нават амаль чорнымі зярноўкамі.
Вегетацыйны перыяд доўжыцца прыблізна 90-150 сутак. Узыходзіць кукуруза на 10-12-ыя суткі пасля пасеву. Кукуруза з’яўляецца цеплалюбнай раслінай. Аптымальная тэмпература для яе вырошчвання — 20—24 ° С. Акрамя таго, кукуруза мае патрэбу ў добрым сонечным асвятленні.
Плод Плод у кукурузе — голая зярноўка розных памераў і формы, шчыльнасці і афарбоўкі. <p style="font-size: 85%">Кукурузныя катахі<p style="font-size: 85%">Разнастайнасць гатункаў кукурузы<p style="font-size: 85%">Папярочны зрэз катаха<p style="font-size: 85%">Сарты кукурузы
Гісторыя паходжання
Кукуруза была ўведзена ў культуру 7-12 тыс. гадоў таму на тэрыторыі сучаснай Мексікі. Найстаражытнейшыя знаходкі зярновак культурнай кукурузы на тэрыторыі сучасных штатаў Аахака (пячора Гвіла Накіц) і Пуэбла (пячоры каля горада Цеўакан) датуюцца адпаведна 4250 і 2750 гадамі да н.э. Тым не меней, самы старажытны катах кукурузы быў выяўлены не ў Мексіцы, а на поўначы Перу падчас раскопак кургана Уака-Прыета. Ён быў датаваны 4700 г. да н.э. Гэта сведчыць пра ранняе распаўсюджанне культуры кукурузы ў Новым Свеце. Цікава, што кукурузныя катахі ў тыя часы былі прыкладна ў 10 разоў меншыя, чым у сучасных сартоў, і не перавышалі 3-4 см у даўжыню. Адна з т.з. трох сясцёр — асноўных раслінных культур у земляробстве індзейцаў.
Міжнародная група вучоных пад кіраўніцтвам археабатаніка Далорэс Піперна (Dolores Piperno) з і прафесара антрапалогіі Энтані Ранерэ (Anthony Ranere) з (у Філадэльфіі) выявіла першыя прамыя сведчанні таго, што кукуруза была акультурана каля 8700 гадоў таму ў цэнтры даліны Бальсас у Мексіцы, яе вывелі з дзікай расліны тэасінтэ, і гэта самая ранняе датаванне для акультуранай кукурузы. Аналіз мікраслядоў (крухмалу зерня і выкапняў раслін), выяўленых на каменным заслоне ад ветру, які называецца Шыўатоштла, праведзены пры ўдзеле Ірэн Холст (Irene Holst), даў прамыя сведчанні акультурвання кукурузы і раслін розных відаў сямейства гарбузовыхКукуруза была одомашнена 8 700 лет назад..
Існуе некалькі тэорый паходжання культурнай кукурузы:
Большасць сучасных даследчыкаў прымаюць гіпотэзу, прапанаваную нобелеўскім лаўрэатам Джорджам Бідлам у 1939 годзе і заснаваную, акрамя ўсяго іншага, на эксперыментальных дадзеных. Гэтая гіпотэза лічыць сучасную кукурузу вынікам селекцыі аднаго з падвідаў мексіканскай дзікай кукурузы, ; дадзены таксон і зараз расце ў Мексіцы і Цэнтральнай Амерыцы. Хутчэй за ўсё, культура ўзнікла ў басейне ракі Бальсас на поўдні сучаснай Мексікі. Не выключана, што да 12 % генетычнага матэрыялу продкаў формы культурнай кукурузы атрымалі ад іншага падвіда — — за кошт інтрагрэсіўнай гібрыдызацыі.
Другая тэорыя лічыць кукурузу вынікам гібрыдызацыі дробнай акультуранай дзікай кукурузы (гэта значыць злёгку відазмененай формы дзікай кукурузы) з іншым відам гэтага роду — альбо , альбо .
Таксама магчымы варыянты таго, што адзін з таксонаў мексіканскай дзікай кукурузы ўводзіўся ў культуру некалькі разоў ці культурная кукуруза ўзнікла пры гібрыдызацыі з нейкім прадстаўніком блізкага роду .
Пакуль кукурузу апрацоўвалі на невялікіх плошчах у мексіканскіх высакагор’ях, яна заставалася генетычна даволі аднастайнай. Але прыкладна з XV стагоддзя да н.э. культура кукурузы пачала хутка распаўсюджвацца па Мезаамерыцы. Для новых умоў спатрэбіліся новыя гатункі. Гэта неабходнасць падштурхнула да інтэнсіўнай селекцыі кукурузы, што праявілася ў выбухападобным росце яе сартавой разнастайнасці ў XII—XI стагоддзях да н.э.
Ролю кукурузы ў амерыканскай гісторыі цяжка пераацаніць. З высокай доляй імавернасці можна сцвярджаць, што практычна ўсе мезаамерыканскія цывілізацыі — Альмекская культура, цывілізацыя мая, цывілізацыя ацтэкаў і іншыя — абавязаны сваім з’яўленнем і росквітам перш за ўсё культуры кукурузы, бо іменна яна легла ў аснову высокапрадукцыйнага земляробства, без якога не магло ўзнікнуць развітое грамадства. Асаблівую ролю кукурузы ў жыцці старажытных мая выразна адлюстроўвала іх рэлігійная сістэма, адным з цэнтральных багоў якой быў бог кукурузы Кецалькаатль/Кукулькан.
Харчовая каштоўнасць
Хімічны склад Кукурузныя песцікі (іншая назва кукурузныя лычыкі ) утрымліваюць тлусты алей (да 2,5 %), сляды эфірнага алею (да 0,12 %), камедзь (да 3,8 %), смалістыя рэчывы (да 2,7 %), горкія гліказіды (да 1,15 %), сапаніны (да 3,18 %), крыптаксанцін, аскарбінавую і пантатэнавую кіслоты, вітамін K, іназіт, сітасцерол, сцігмасцерол і невывучаныя алкалоіды (0,05 %).
Насенне ўтрымлівае 65-70 % вугляводаў, у асноўным, крухмалу да 61,2 % (па іншых дадзеных 71 %Artikel Starch und Starch, Composition. In: Hans Zoebelein (Hrsg.): Dictionary of Renewable Ressources. 2. Auflage, Wiley-VCH, Weinheim und New York 1996; Seiten 265—266, 267. ISBN 3-527-30114-3.), тлусты паўвысыхаючы алей (4-6 %), пентазаны (да 4,7 %), рэчывы алкалоіднага характару (каля 0,21 %), а таксама вітаміны: B1 (0, 15-0,2 мг%), B2 (каля 100 мг%), нікацінавую кіслату (1,8-2,6 мг%), пантатэнавую кіслату (каля 0,7 мг%) і біяцін (да 77 мг%).
Кукурузны алей багаты вітамінам EТравы и здоровье. Лекарственные растения /Авт.-сост.: А. М. Задорожный и др. — М.: Махаон; Гамма Пресс 2000, 2000.-512с.: ил — (Домашняя энциклопедия). ISBN 5-88215-989-X ISBN 5-9223-0042-3.
У прэпаратах кукурузы знойдзены дубільныя рэчывы піракатэхінавай групы (11-13 %), цукры, злучэнні крэмнязёму, тлусты алей (1,88-2,55 %), які змяшчае лінолевую і арахідонавую кіслоты, лятучы алей (0,1-0,2 %), а таксама калій, магній, кальцый, сітасцерол і сігмасцерол, рэтынол, тыямін, рыбафлавін, аскарбінавую кіслату, біяфлаваноіды, філахінон, α-такаферол, пантатэнавую кіслату, сапаніны.
Жоўтазярняткавыя сарты багатыя каратынамСоветы по ведению приусадебного хозяйства / Ф. Я. Попович, Б. К. Гапоненко, Н. М. Коваль и др.; Под ред. Ф. Я. Поповича. — Киев : Урожай, 1985. — с.664, ил. Тираж 120 000 екз..
Эканоміка {| class="wikitable" align=left ! colspan=5|15 вядучых вытворцаў кукурузы (тысяч тон) |- ! Краіна || 1985 || 1995 || 2005 || 2009 |- | ЗША || 225 453 || 187 969 || 282 261 || 333 011 |- | Кітай || 64 102 || 112 361 || 139 498 || 164 107 |- | Бразілія || 22 018 || 36 267 || 35 113 || 51 232 |- | Мексіка || 14 103 || 18 352 || 19 338 || 20 142 |- | Інданезія || 4 329 || 8 245 || 12 523 || 17 629 |- | Індыя || 6 643 || 9 534 || 14 709 || 16 680 |- | Францыя || 12 409 || 12 739 || 13 687 || 15 288 |- | Аргенціна || 11 900 || 11 404 || 20 482 || 13 121 |- | ПАР || 8 444 || 4 866 || 11 715 || 12 050 |- | Украіна || н/д || 3 391 || 7 166 || 10 486 |- | Канада || 6 969 || 7 270 || 9 332 || 9 561 |- | Румынія || 11 903 || 9 923 || 10 388 || 7 973 |- | Італія || 6 356 || 8 454 || 10 427 || 7 877 |- | Венгрыя || 6 817 || 4 649 || 9 050 || 7 528 |- | Нігерыя || 1 826 || 6 931 || 5 957 || 7 338 |- |colspan=7 style="font-size:.7em"| Крыніца: |} Сусветная вытворчасць кукурузы па гадах (тысяч тон) 1965 226 544 1970 265 831 1975 341 661 1980 396 623 1985 485 527 1990 483 343 1995 517 329 2000 592 472 2005 713 458 2006 706 656 2007 789 641 2008 826 718 2009 818 823