«Родны край» — грамадска-палітычная і літаратурная газета. Выдавалася на беларускай мове ў Гародні 22 чэрвеня—10 ліпеня 1919 г. Рэдактар Тамаш Грыб. На шостым нумары газета забаронена, рэдактар арыштаваныТурук, с. 67.

Гісторыя Выдавалася ў Гародні беларускімі эсэрамі. Апісвала самаўпраўства польскіх уладаў. Паведамляла пра культурнае жыццё на Гарадзеншчыне. Выдадзена 6 нумароў. пасля чаго выданне забаранілі польскія ўлады, а рэдактара Тамаша Грыба арыштавалі. 20 ліпеня 1919 за ўдзел у выданні газеты была арыштаваная і Паўліна МядзёлкаГ. В. Кісялёў. Паўліна Мядзёлка // .

Тэматыка Адлюстроўвала палітычную лінію партыі беларускіх эсэраў, пазіцыі радыкальна настроеных беларускай інтэлігенцыі і сялян у пачатку акупацыі Гродзеншчыны польскімі войскамі. Пісала пра факты самаўпраўства польскіх улад, заклікала да аб’яднання ўсе апазіцыйна настроеныя да заваёўнікаў сілы. Змяшчала інфармацыю пра культурна-асветнае жыццё на Гродзеншчыне. Надрукавала публіцыстычныя выступленні па бягучым палітычным моманце Тамаша Грыба (пад крыптанімам «А. Н-ка» — Антон Небарака), артыкул пра Люблінскую унію 1569 г. (пад псеўд. Беларус), карэспандэнцыі аб праследаванні беларускай школы і барацьбе за яе існаванне П. Мядзёлкі (пад крыптанімам «П-нка» — Паўлінка). Вершы В. Нядзельскай і П. Цёмнага ў алегарычнай форме адлюстроўвалі настроі інтэлігенцыі, заклікалі да супраціўлення акупацыйным уладам.

Крыніцы

Літаратура Арсень Ліс. «Родны край» / Арсень Ліс //  — С. 118, 119.

Пяткевіч А. М. «Родны край» // С. 397.

Катэгорыя:Газеты на беларускай мове Катэгорыя:Газеты Гродна Катэгорыя:1919 год у Гродне