«Кніжны клуб» () ― амерыканская рамантычная камедыя 2018 года і рэжысёрскі дэбют Біла Холдэрмана. Фільм быў выпушчаны 18 мая 2018 года.

Апісанне Гэтая стужка расказвае гісторыю чатырох жанчын, якія адрозніваюцца адна ад адной сямейным становішчам, прафесіяй і месцам у грамадстве, але моцна сябруюць ужо больш за 30 гадоў.

Шмат у чым ім удалося так аб’яднацца дзякуючы штомесячным сустрэчам «кніжнага клуба», які яны самі арганізавалі. Кожны раз сяброўкі сустракаюцца за абмеркаваннем новага літаратурнага твора, адначасна расказваючы аб сваім асабістым жыцці. Аднойчы ў іх рукі патрапіць скандальны бэстсэлер «50 адценняў шэрага», і нечакана гэтае чытво стане падмогай сур’ёзных змен для кожнай з іх.

У ролях: Даян Кітан, Джэйн Фонда, Кэндзіс Берген, Мэры Стынберген і іншыяПадборка камедый пад розныя густы, якія вы раней маглі абмінуць увагай.

Катэгорыя:Фільмы 2018 года Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы пра развод Катэгорыя:Фільмы пра Лос-Анджэлес Катэгорыя:Фільмы кампаніі Paramount Pictures