У оптыцы і асабліва лазернай фізіцы, рэлееўская даўжыня — адлегласць па кірунку распаўсюджвання пучка ад перацяжкі да месца, дзе плошча папярочнага сячэння павялічваецца ўдвая. Звязаным з ім параметрам з'яўляецца канфакальны параметр b, які ўдвая большы за даўжыню Рэлея. Даўжыня Рэлея асабліва важная, калі промні святла мадэлююцца як гаўсавы пучкі.
Тлумачэнне Для гаўсавага пучка, які распаўсюджваецца ў вольнай прасторы ўздоўж восі z з хвалевым лікам , рэлееўская даўжыня задаецца як
дзе - даўжыня хвалі (даўжыня хвалі у вакууме, падзеленая на , паказчык праламлення ) і — радыус перацяжкі, радыяльны памер перацяжкі ў найвузейшым месцы пучка. Гэтае і наступныя раўнанні мяркуюць, што перацяжка не занадта вузкая; . Siegman (1986) p. 630.
Радыус промня на адлегласці ад перацяжкі
Мінімальнае значэнне мае месца пры , па азначэнні. На адлегласці ад перацяжкі пучка радыус пучка павялічваецца ў разоў, а плошча папярочнага сячэння у 2 разы.
Звязаныя велічыні Поўная вуглавая разбежнасць гаўсавага пучка ў радыянах звязаная з даўжынёй Рэлея
Дыяметр пучка ў яго перацяжцы (памер фокуснай плямы) задаецца як
.
Гэтыя раўнанні слушныя ў межах параксіяльнага набліжэння. Для пучкоў са значна большай разыходнасцю мадэль гаўсавых пучкоў не з'яўляецца дакладнай, і патрабуецца фізіка-аптычны аналіз.
Глядзіце таксама
Разбежнасць пучка Здабытак параметраў промня Функцыя Гаўса Электрамагнітнае хвалевае ўраўненне Джон Стрэт, трэці барон Рэлей Роберт Стрэт, 4-ы барон Рэлей Глыбіня рэзкасці
Літаратура
Рэлеўская даўжыня RP Photonics Encyclopedia of Optics
Катэгорыя:Фізічная оптыка Катэгорыя:Лазерная фізіка