Фелікс Ягмін (; — ?) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Ягмінаў герба «Пелікан».
Быў камер-юнкерам імператарскага двара, павятовым маршалкам (1837—1840). У 1850-я гады знаходзіўся пад паліцэйскім наглядам — ці то з прычыны ўдзелу сваёй жонкі ў змове Мераслаўскага, ці то праз уласны ўдзел ў ёй. Удзельнічаў у Крымскай вайне, а затым у час паўстання 1863 года ваяваў побач з Рамуальдам Траўгутам у кобрынскіх лясах.
Сям’я У шлюбе з Юзэфай з Мержаеўскіх. Іх сыны: Юльян (1840-?), Аўгуст (1840-?) і Фелікс (1842-?) скончылі Брэсцкі кадэцкі корпус. У час паўстання 1863 года Юльян ваяваў у атрадзе Стасюкевіча. Аўгуст таксама прыняў актыўны ўдзел у паўстанні і быў сасланы ў Варонежскую губернюБрестский заговор 1846 года.
Катэгорыя:Павятовыя маршалкі брэсцкія Катэгорыя:Камер-юнкеры Фелікс Катэгорыя:Удзельнікі Крымскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў