«Гавары́ пра́ўду» — грамадская арганізацыя ў Рэспубліцы Беларусь, якая існавала ў 2017—2021 гг. Яна была распачатая 25 лютага 2010 года як кампанія даследча-асветніцкай установай «Рух наперад» і падтрыманая шэрагам грамадскіх дзеячаў.

Ініцыятарам і лідарам кампаніі з’яўляецца беларускі паэт Уладзімір Някляеў. Доўгі час мэтай кампаніі дэклараваўся збор і распаўсюджванне рэальнай інфармацыі аб становішчы спраў у грамадстве і дзяржаве, і толькі праз паўгода Някляеў абвясціў рэальную мэту кампаніі — перамога на прэзідэнцкіх выбарах 2010 годаУладзімір Някляеў. Праўда. Накіды на закіды намесніка старшыні «Маладога фронту» Івана Шылы .

У маі 2010 года дзясяткі актывістаў кампаніі падвергліся пераследу з боку беларускіх улад.

Кампанія стала базай для вылучэння Уладзіміра Някляева кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года і працягнулася пасля іх завяршэння.

8 красавіка 2015 года Уладзімір Някляеў заявіў пра свой выхад з кампаніі «Гавары праўду». Прычынай выхаду ён назваў няздольнасць апазіцыі высунуць адзінага кандыдата і вызначыць супольную праграму на прэзідэнцкіх выбарахВладимир Некляев заявил о выходе из оппозиционных структур . 28 мая новым кіраўніком кампаніі абраны Андрэй Дзмітрыеў.

20 мая 2020 года Цэнтрвыбаркам Беларусі зарэгістраваў ініцыятыўную групу Андрэя Дзмітрыева, кандыдата ў прэзідэнты. 8 кастрычніка 2021 года ў час пагрому грамадскіх арганізацый у Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў Вярхоўны суд задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі і ліквідаваў грамадскае аб’яднанне «Гавары праўду»Nashaniva.com.

Першы зварот

Упершыню ідэя кампаніі была агучана 24 лютага 2010 года на святкаванні 75-гадовага юбілею народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Тады Уладзімір Някляеў сказаўИнформация в Facebook:

25 лютага Уладзімір Някляеў апублікаваў зварот да грамадзян Рэспублікі Беларусь «Скажам праўду разам». Да гэтага звароту далучыліся гісторык і праваабаронца Таццяна Працько, заснавальнік фонду «Дзецям Чарнобыля» прафесар Генадзь Грушавы, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна, акадэмік Радзім Гарэцкі, Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, міжнародны гросмайстар па шахматах Віктар Купрэйчык, паэты Генадзь Бураўкін і Рыгор Барадулін, палітолаг Аляксандр Фядута.

Прэс-канферэнцыя арганізатараў кампаніі адбылася ў мінскім гатэлі «Crowne Plaza». Як заявіў Някляеў:

Ход кампаніі

Паштоўка «Гавары праўду!» Першай акцыяй стала масавае распаўсюджванне паштовак з лагатыпам кампаніі, у якіх грамадзянам прапаноўвалася напісаць аб мясцовых праблемах у Адміністрацыю Прэзідэнта Беларусі. 19 красавіка 2010 года Някляеў паспрабаваў перадаць частку паштовак асабіста, аднак у Адміністрацыі Прэзідэнта адмовіліся прымаць у яго паштоўкі на падставе таго, што ён не з’яўляецца афіцыйным прадстаўніком іх аўтараў.

Адначасова Уладзімір Някляеў і іншыя актывісты кампаніі арганізавалі шэраг паездак па краіне, у рамках якіх праводзіліся сустрэчы з насельніцтвам па абмеркаванні праблем, якія хвалявалі людзей. У некаторых выпадках прыцягненне ўвагі і галоснае абмеркаванне дапамагло вырашыць тыя ці іншыя мясцовыя пытанні ці прынамсі актывізаваць іх рашэнне.

Маніторынг мясцовых выбараў

Перад пачаткам пасяджэння Цэнтральнай камісіі па выбарах і рэферэндумах у Рэспубліцы Беларусь, прысвечанага вынікам мясцовых выбараў у краіне, у камісію кіраўніцтвам кампаніі «Гавары праўду» была перададзена аналітычная справаздача. Уладзімір Някляеў сцвярджаў, што «гэта можна назваць чым заўгодна, толькі не выбарамі. Да народа на гэтых выбарах паставіліся проста з пагардай. Для людзей ніякага выбару на гэтых выбарах не было. Выбары прайшлі па самай жорсткай схеме, якая толькі магла быць».

Адзін з членаў мінскай гарадской выбарчай камісіі і аўтараў маніторынгу Сяргей Вазняк сказаў:

У справаздачы адзначалася, у прыватнасці, што ў склад участковых выбарчых камісій былі ўключаны 93 % членаў ад колькасці пададзеных заяў прапрэзідэнцкіх партый і толькі 14 % — ад апазіцыйных. Аўтары маніторынгу лічаць, што прычына ў тым, што менавіта ва ўчастковых камісіях адбываецца найбольшая колькасць фальсіфікацый. Быў адзначаны беспрэцэдэнтны ціск улад на кандыдатаў і актывістаў з мэтай прымусіць адмовіцца ад удзелу ў выбарахІнфармацыя пра ціск пацвярджаецца таксама шэрагам іншых крыніц:

. У справаздачы сцвярджалася, што ў выніку такіх дзеянняў улад апазіцыйна настроеная да палітыкі ўлад частка грамадства, якая на думку аўтараў складала каля 30 %, практычна не была прадстаўленая ў сістэме мясцовых саветаў.

Акцыя «Я за вуліцу Быкава!»

Напярэдадні 65-гадовага юбілею перамогі СССР у Вялікай Айчыннай вайне кампанія «Гавары праўду» пачала акцыю па ўшанаванні памяці вядомага беларускага пісьменніка і франтавіка Васіля Быкава. Быў абвешчаны збор подпісаў за прысваенне імя Быкава станцыі метро ў Мінску, якая стала зноў будавацца, а таксама вуліцам у Мінску і Гродне.

Збор подпісаў у Мінску быў пачаты 9 мая 2010 года. Адна з прапаноў — перайменаваць у вуліцу Быкава мінскую вуліцу Ульянаўскую, якая знаходзіцца недалёка ад вуліцы Леніна (дзве вуліцы ў гонар аднаго чалавека). 11 мая пачаўся збор подпісаў за «вуліцу Быкава» у Гродне, дзе пісьменнік пражыў 25 гадоў. Паводле сцвярджэння арганізатараў, да 19 чэрвеня ў Мінску і іншых гарадах за ўшанаванне памяці Быкава ў сталіцы былі сабраны 65 тысяч подпісаў і 5 тысяч подпісаў да гэтага часу былі сабраны ў Гродне.

За вуліцу Быкава ў Мінску падпісаліся шэраг вядомых у Беларусі людзей: пісьменнік Генадзь Бураўкін, першы прэм’ер-міністр Беларусі Вячаслаў Кебіч, прафсаюзны дзеяч Аляксандр Бухвостаў, акадэмік Аляксандр Вайтовіч і многія іншыя.

30 чэрвеня 2010 года Гродзенская гарадская камісія па тапаніміцы рэкамендавала надаць імя Васіля Быкава новай вуліцы, якая будавалася ў бягучым годзе, аднак пра сувязь дадзенай рэкамендацыі са зборам подпісаў інфармацыі не было.

12 ліпеня ў Мінгарвыканкам былі перададзены 105 тысяч подпісаў пад патрабаваннем перайменаваць у гонар Быкава адну са сталічных вуліц.

16 ліпеня гродзенскія актывісты кампаніі перадалі ў гарвыканкам наступныя прапановы:

Прысвоіць імя Васіля Быкава адной з вуліц ці плошчаў Гродна. Усталяваць мемарыяльную дошку на доме, дзе жыў Быкаў. Палепшыць умовы дзейнасці музея Быкава ў Гродне. Правесці для выбару вуліцы ці плошчы з мэтай прысваення імя Быкава грамадскія слуханні ў выглядзе «круглага стала».

За гэтыя прапановы былі сабраны 7414 подпісаў.

21 ліпеня на пасяджэнні Гродзенскага гарвыканкама было разгледжана пытанне аб павелічэнні плошчы дзеючага музея Быкава з рашэннем выдзеліць яму дадатковы пакой. Пытанне аб назве вуліцы не разглядалася.

Сто твараў беспрацоўя

2 чэрвеня на Заслаўскім вадасховішчы пад Мінскам кіраўнікі кампаніі прэзентавалі зборнік «100 твараў беспрацоўя», прысвечаны праблеме занятасці ў Беларусі. У зборніку выкладаліся гісторыі 100 чалавек, якія доўгі час не маглі знайсці працу. Сярод іх як вядомыя ў краіне людзі, гэтак і простыя грамадзяне БеларусіСостоялась презентация сборника «100 лиц безработицы», выпущенного кампанией «Говори правду!» Уладзіміру Някляеву месца на зямлі не знайшлося… . Уладзімір Някляеў сказаў, што ініцыятары кампаніі «Гавары праўду» падтрымлівалі праграму кандыдата ў Прэзідэнты Беларусі ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслава Раманчука «Мільён новых працоўных месцаў для Беларусі»Кампанія «Гавары праўду» падпісваецца пад эканамічнай праграмай Раманчука .

Рэгіянальныя акцыі

Акрамя агульнарэспубліканскіх, актывісты кампаніі ініцыявалі таксама шэраг мясцовых акцый. Напрыклад, у Магілёве 2 чэрвеня пачаўся збор подпісаў за рэканструкцыю адной з мясцовых дарог, а 10 чэрвеня — за публікацыю ў мясцовых СМІ графіка прыёму грамадзян дэпутатамі мясцовых СаветаўУ Магілёве актывісты кампаніі «Кажы Праўду!» ініцыявалі збор подпісаў . Шэраг акцый у чэрвені прайшоў таксама ў Брэсце, Горках, Оршы і іншых гарадах Беларусі.

28 чэрвеня актывісты кампаніі правялі экалагічную акцыю — займаліся ачысткай ад смецця возера Свяцілаўскага ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Аналагічная акцыя была праведзена 10 ліпеня ў Оршы — з дапамогай гарвыканкама актывісты кампаніі ачысцілі ад смецця раку Куцеенка. 28 ліпеня была ачышчана ад смецця тэрыторыя лесапарку ў Гродне. Некалькі акцый па ачыстцы берагоў мясцовых вадаёмаў ад смецця былі праведзены таксама ў Брэсцкай вобласці.

Прэзідэнцкія выбары 2010 года Шэраг аглядальнікаў выказалі меркаванне пра тое, што кампанія звязана з прэзідэнцкімі выбарамі і можа стаць рэсурсам для вылучэння кандыдата ў прэзідэнты. Сам Уладзімір Някляеў да 2 верасня адмаўляў дапушчэнні аб тым, што ён будзе вылучаць сваю кандыдатуру альбо казаў, што прыме рашэнне не раней, чым выбары будуць афіцыйна абвешчаныя.

19 ліпеня на сустрэчы з беларускімі прадпрымальнікамі Някляеў абвясціў, што плануе стаць дэлегатам 4-га Усебеларускага народнага сходу, які, меркавана, мусіў адбыцца восенню 2010 года. Ён лічыў, што для гэтага дастаткова сабраць 20 тысяч подпісаў грамадзянВладимир Некляев намерен «разбудить» делегатов СобранияВ Бресте набирает обороты кампания по избранию Некляева делегатом четвёртого Всебелорусского народного собрания . У інтэрв’ю газеце «Беларусы і рынак» Някляеў пагадзіўся з тым, што гэты крок азначае пераход кампаніі ад чыста грамадскай дзейнасці ў палітычнае поле.

27 жніўня быў падведзены прамежкавы вынік дзейнасці кампаніі. На прэс-канферэнцыі арганізатары паведамілі журналістам, што за перыяд з пачатку кампаніі былі праведзены каля 80 акцый у 33 гарадах і вёсках краіны. У выніку сабраны 55 тысяч подпісаў пад патрабаваннямі вырашыць шэраг мясцовых праблем. Уладзімір Някляеў заявіў, што актывістам удалося дайсці са сваімі ініцыятывамі да грамадзян Беларусі і сацыяльная накіраванасць кампаніі дапамагла людзям вастрэй адчуць, што вырашаць праблемы неабходна на глабальным узроўні, у маштабах краіны. Ён сцвярджаў, што шэраг мясцовых чыноўнікаў спачувальна паставіўся да кампаніі «Гавары праўду».

2 верасня 2010 года ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» Някляеў абвясціў аб сваім намеры балатавацца ў прэзідэнты Беларусі на бліжэйшых выбарах, а 23 верасня падаў заяўку на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты. Групу ўзначаліў адзін з бліжэйшых паплечнікаў Някляева па кампаніі «Гавары праўду» Андрэй ДзмітрыеўСведения о представлении документов и о регистрации инициативных групп избирателей по выдвижению кандидатов в Президенты Республики Беларусь. Колькасць ініцыятыўнай групы склала 3275 чалавекНякляеў павялічыў склад ініцыятыўнай группы да 3 275 чалавек, за вылучэнне Някляева былі сабраны 193 829 подпісаўЦИК уполномочен уточнить: за Некляева сдано более 193 тысяч подписей Лазавік: Гэта ня мы, гэта Word «скраў» подпісы Някляева. Паводле афіцыйных дадзеных, якія Някляеў і яго прыхільнікі аспрэчвалі як сфальсіфікаваныяСанников и Некляев предоставили доказательства фальсификации выборов , за Някляева прагаласавалі 1,78 % ад тых, хто прыйшоў на выбарыСообщение Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов об итогах выборов Президента Республики Беларусь .

Дзейнасць кампаніі пасля прэзідэнцкіх выбараў

У 2011 годзе актывісты кампаніі вярнулася да грамадска-палітычнай дзейнасці. Асновай яе стала ідэя «новай большасці», згодна з якой прыкладна 60 працэнтаў выбаршчыкаў не падтрымлівае ні ўладу, ні апазіцыю і інтарэсы гэтай часткі насельніцтва ніхто не прадстаўляе і «грамадзянскі дагавор» — форма супрацоўніцтва паміж грамадзянамі і актывістамі кампаніі па прадстаўленні інтарэсаў першых перад ўладнымі структурамі. Найбольш вядомай акцыяй у 2012 годзе стала барацьба за правы жыхароў Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці і членаў дачных таварыстваў у ходзе абмеркавання праекта будаўніцтва кітайска-беларускага індустрыяльнага парку. У ходзе абмеркавання гэтага праекта актывісты кампаніі падвяргаліся пераследам і арыштам.

Парламенцкія выбары 2012 года