Наўгародская вуліца — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска. Сваю назву атрымала ў гонар горада Вялікі Ноўгарад.

Размяшчэнне Пачынаецца ад скрыжавання з Валгаградскай вуліцай, ідзе з поўдня на поўнач, заканчваецца скрыжаваннем з Севастопальскай вуліцай. Мяжуе з Севастопальскім паркам. Таксама перасякаецца з вуліцай Чайкоўскага. Ідзе паралельна Наўгародскаму завулку і праезду Чайкоўскага.

Грамадскі транспарт Рух грамадскага транспарту непасрэдна па вуліцы адсутнічае. Бліжэйшая станцыя метро — «Маскоўская».

Спасылкі

Новгородская улица на geodzen.com

Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск)