Капліца на могілках — каталіцкая капліца на могілках, на паўднёвай ускраіне вёскі Гальшаны Ашмянскага раёна. Пастаўлена ў другой палове XIX стагоддзя з бутавага каменю. У паўзруйнаваным стане. Твор народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам з прамавугольнымі ўваходным і аконнымі праёмамі.
Магчыма, што капліца будавалася родам Барановічаў, бо злева ад уваходу ляжыць разбітая пліта «Groby familii Baranowiczów»Валанцёрскі летнік «Гальшаны-2011»..
Літаратура
Катэгорыя:Капліцы Беларусі Катэгорыя:Гальшаны Катэгорыя:Касцёлы Ашмянскага раёна Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі