Аляксандр Янавіч Любанскі (; ) (, маёнтак Любань, Вілейскі павет, Віленская губерня, Расійская Імперыя — , маёнтак Варонча, Навагрудскі павет, Польшча) — грамадскі дзеяч Расійскай імперыі і Беларусі, член палітычнага руху «краёўцаў»-кансерватараў, буйны землеўласнік і арганізатар сельскагаспадарчай і прамысловай вытворчасці ў Беларусі, інвестар, мецэнат, філантроп. Надворны саветнік (1915). Апошні прыватны ўласнік Лошыцкай сядзібы і маёнтка (пад Мінскам).
Паходжанне і сям’я Належаў да сярэднезаможнага маянтковага каталіцкага шляхецкага роду Любанскіх гербу «Грымала», прадстаўнікі якога займалі розныя пасады ў Пінскім павеце ВКЛ і Віленскай і Мінскай губернях Расійскай Імперыі.
Нарадзіўся ў 1863 г. у родавым маёнтку Любань (Вілейскі павет, Віленская губерня, Расійская Імперыя) у дваранскай каталіцкай сям’і Яна Янавіча Любанскага (1820—1884) і яго жонкі Аляксандры Юзафаўны Сулістроўскай. Быў хрышчаны ў каталіцтва пад імем «Аляксандр-Раман-Юзаф»metryki.genealodzy.pl.
У лютым 1892 г. у Вільні зрабіў заручыныSłowo. — 1892. — nr 41. — 22 lutego., а пазней ажаніўся з дваранкай-каталічкай Ізабэлай-Ганнай Янаўнай Мержаеўскай (1876—1943), якая была дачкой Яна Антонавіча Мержаеўскага і Марыі Яўстахаўны Рдултоўскай — дачкі Яўстаха Казіміравіча Рдултоўскага (1824—1902) і Мальвіны Кунцэвіч.
Ад сваёй жонкі Аляксандр Янавіч Любанскі меў трох дачок-каталічак і сына: Антаніна-Аляксандра Аляксандраўна Любанская (10.08.1899—21.02.1980). Муж: Генрык Дунін-Шастакоўскі (12.01.1890—31.05.1955). Сафія Аляксандраўна Любанская. Мужы: 1) Раман Гарадыскі. 2) Тадэвуш-Антоні Фалевіч (1892—1971). Ян Аляксандравіч Любанскі (04.11.1894—28.01.1922). Пахаваны на парафіяльных могілках у ВарончыWORONCZA CMENTARZ — CZ 1 16 04 2011. Аляксандра-Вольга Аляксандраўна Любанская (1894—30.04.1943). Муж: Адам Юзафавіч Чарноўскі (1879—1939/1941), дваранін-католік, уласнік маёнтка Шалпахоўка Уманьскага павета Кіеўскай губерні. Шлюб адбыўся ў Варшаве 28 красавіка 1914 г. пры прысутнасці бацькоў маладых, а сведкамі шлюбу сталі Юзаф-Алаіз Чарноўскі, уласнік маёнтка Камароўка Падольскай губерні, і Раман Аляксандравіч Скірмунт (1868—1939), «краёвец», дэпутат I Дзяржаўнай Думы Расійскай імперыі (1906) ад Мінскай губерні, уласнік маёнтка Парэчча ў Пінскім павеце Мінскай губерні.
Матка Рамана Скірмунта Тэафілія Зянонаўна Любанская была стрыечнай сястрой Аляксандра Янавіча Любанскага.
У Аляксандра Любанскага меўся родны брат Яўстах Янавіч Любанскі (1859—пасля 1915), уладальнік Лошыцкага маёнтка (цяпер ускраіна Мінска), «краёвец», дэпутат I Дзяржаўнай Думы Расійскай імперыі (1906) ад Мінскай губерні, адносіны з якім у Аляксандра былі вельмі прыязныя і ў якога ў Лошыцы не раз гасцяваў.
Адукацыя Скончыў Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэтПамятная книжка Виленской губернии на 1903 год. — Вильна : Вилен. губ. тип., 1902. — С. 62..
Грамадская дзейнасць Паступіў на службу (па дзіцячым прытулкам) 11 сакавіка (ст.ст.) 1893 г.: у 1893—1915 гг. з’яўляўся ганаровым членам Імператарскага Віленскага губернскага папячыцельства дзіцячых прытулкаўПамятная книжка Виленской губернии на 1913 год. — Вильна : Вилен. губ. стат. ком., 1894. — С. 138; Памятная книжка Виленской губернии на 1915 год. — Вильна : Вилен. губ. стат. ком., 1914. — С. 50., дзе шмат год быў ганаровым членам у тым ліку і яго брат Яўстах Янавіч ЛюбанскіРаюк, А.Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. — Мінск, 2023. — С.117.. Атрымаў залачоны знак службы па дзіцячым прытулкамПамятная книжка Виленской губернии на 1896 год. — С. 57.Раюк, А.Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. — Мінск, 2023. — С.117..
У 1893 г. стаў адным з трох інвестараў (разам з архітэктарам Тадэвушам Раствароўскім і інжынерам Ігнатам Парчэўскім) будаўніцтва ў 1893—1895 гг. самага шыкоўнага ў Вільні гатэля «St. Georges» (у цяпераўні час «Grand Duke Palace»)Restauracje międzywojennego Wilna. Ludzie, miejsca, historie (2). Для гэтых мэт інвестары ў тым ліку ўзялі значны крэдыт, які быў прадастаўлены Санкт-Пецярбургска-Тульскім пазямельным банкам. Праз некалькі гадоў пасля адкрыцця гатэля Тадэвуш Раствароўскі і Аляксандр Любанскі прадалі свае долі, але пакінулі для сабе ў будынку апартаменты, якія мелі яшчэ з самага пачаткуРаюк, А.Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. — Мінск, 2023. — С.117..
Упамінаецца, што ў 1894—1896 гг. быў у Вілейцы адным са старшынь Вілейскага грамадскага сходуПамятная книжка Виленской губернии на 1891 год. — С. 332; Памятная книжка Виленской губернии на 1896 год. — С. 299.. Яўстах Любанскі з 1898 г. сваёй дзейнасцю быў больш звязаны з Мінскай губерняй, а яго брат Аляксандр Любанскі, хоць меў маёнтак і рабіў кар’еру ў Віленскай губерні, ніколі не парываў сувязі з Мінскай губерняй, з 1889 г. быў членам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркіРаюк, А.Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. — Мінск, 2023. — С.117. і меў прыязныя адносіны з братам Яўстахам, у якога ў Лошыцы не раз гасцяваўРаюк, А.Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. — Мінск, 2023. — С.117..
Шмат год працаваў у Віленскім аддзяленні Дзяржаўнага банку Расійскай Імперыі: спачатку са снежня 1897 па 1912 г. членам камітэту па ўліку сола-вэксаляў землеўласнікаў, а пасля ў 1913—1915 гг. — членам улікова-пазыковага камітэту (секцыі па сельскагаспадарчым крэдытам) у Інспекцыі па справам дробнага крэдытуПамятная книжка Виленской губернии на 1901 год. — С. 62; Памятная книжка Виленской губернии на 1912 год. — С. 33; Памятная книжка Виленской губернии на 1913 год. — С. 33; Памятная книжка Виленской губернии на 1915 год. — С. 38.Раюк, А.Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. — Мінск, 2023. — С.118..
Як і бацька Ян Янавіч Любанскі (1820—1884), Аляксандр Любанскі быў з 1899 г. членам Віленскага таварыства сельскай гаспадаркі (і адначасова членам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі)Раюк, А.Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. — Мінск, 2023. — С.118.. Створанае ў 1884 г., Віленскае таварыства сельскай гаспадаркі ў 1890-ыя гг. па сутнасці прыпыніла сваё існаванне. Паводле мемуараў графа Іпаліта Корвін-Мілеўскага (1848—1932), адным з ініцыятараў аднаўлення з 20 лістапада (2 снежня) 1899 г. актыўнай дзейнасці таварыства быў Аляксандр ЛюбанскіKorwin-Milewski, H. Siedemdziesiąt lat wspomnień (1855—1925) / H. Korwin-Milewski. — Poznań : 1930, Jan Jachowski. — S. 160.Раюк, А.Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. — Мінск, 2023. — С.118., які таксама быў у 1900—1906 гг. членам Рады гэтага таварыстваПамятная книжка Виленской губернии на 1901 год. — Вильна : Вилен. губ. стат. ком., 1900. — С. 214; Памятная книжка Виленской губернии на 1906 год. — Вильна : Вилен. губ. стат. ком., 1905. — С. 94.Раюк, А.Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. — Мінск, 2023. — С.118..
10 снежня 1899 г. у Мінску Яўстах Любанскі на пасяджэнні Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі быў выбраны членам у арганізацыйны камітэт па ўладкаванні Юбілейнай сельскагаспадарчай і саматужна-прамысловай выстаўкі таварыства, якая адбылася ў Мінску ў 1901 г.Раюк, А.Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. — Мінск, 2023. — С.118. Знаходзіўшы карысным мець у сваім асяроддзі прадстаўнікоў ад усіх беларуска-літоўскіх губерняў, арганізацыйны камітэт пастанавіў павялічыць свой склад: у прыватнасці ад Віленскага таварыства сельскай гаспадаркі быў кааптаваны ў якасці члена Аляксандр ЛюбанскіРаюк, А.Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. — Мінск, 2023. — С.118.. Аляксандру Любанскаму ў 1901 г. на выстаўцы ў Мінску за прадстаўленыя экспанаты быў уручаны вялікі срэбраны медаль за галандскі сыр з Яхімоўшчыны, а яго жонцы Ізабэле — малы срэбраны медаль за вяндліну літоўскага гатунку і пахвальныя лісты за варэнне, а таксама за парэй і сельдэрэйРаюк, А.Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. — Мінск, 2023. — С.118.. Яўстах Любанскі за свае экспанаты з маёнтка Лошыца атрымаў два бронзавыя медалі (першы — за калекцыю бульбы для вінакурэння, другі — за цялушку галандскай пароды і жарабца ардэнскай пароды) і два пахвальныя лісты (за жарабіцу і за разнавіднасці ранета), а яго жонка Ядвіга — вялікі срэбраны медаль за пальмы і іншыя цяплічныя расліны з аранжарэіРаюк, А.Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. — Мінск, 2023. — С.118.. Акрамя таго, сам Аляксандр Любанскі ў час выстаўкі выступіў экспертам у камісіі па ацэнцы фабрычнай і тэхнічнай вытворчасці ў галіне сельскай гаспадаркіРаюк, А.Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. — Мінск, 2023. — С.118..
4 (16) чэрвеня 1900 г. разам з Урбанам Баніфацевічам Крупскім, Эмануэлем Людвікавічам Абрампальскім, Марыянам Геркуланавічам Хелхоўскім і Эдмундам Янавічам Барткевічам стаў членам рэвізійнай камісіі новастворанага Мінскага таварыства ўзаемнага сельскагаспадарчага страхавання (ад агню)Раюк, А.Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 342.Раюк, А.Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. — Мінск, 2023. — С.119..
У 1904 г. быў адным са старшынь Віленскага дваранскага клубуПамятная книжка Виленской губернии на 1904 год. — С. 172.Раюк, А.Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. — Мінск, 2023. — С.119..
10 (23) верасня 1904 г. у Вільні ў шэрагах іншых дваран-каталікоў літоўска-беларускіх губерняў прысутнічаў на адкрыцці помніка расійскай імператрыцы Кацярыне IIŻołtowska, J. Inne czasy i inni ludzie. — Londyn : Polska Fundacja Kulturalna, 1998. — S. 120—121..
У часы рэвалюцыі 1905—1907 гадоў у Расійскай Імперыі сяляне вёскі Каралеўцы Вілейскага павета падгаварылі наёмных работнікаў маёнтку Любань на арганізацыю забастоўкі, з-за чаго Любанскія і ўласнікі суседніх маёнткаў вымушаны былі часова з’ехаць з Вілейскага павета на жыхарства ў Вільню — у дом № 3 на вуліцы Вялікая ПагулянкаПамятная книжка Виленской губернии на 1905 год. — С. 256; Памятная книжка Виленской губернии на 1907 год. — С. 47 (алфавитный указатель).Раюк, А.Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. — Мінск, 2023. — С.119..
У маёнтку Аляксандра Любанскага — Яхімоўшчыне — з восені 1906 да вясны 1907 г. на бровары працаваў памочнікам вінакура Сасноўскага малады паэт Янка Купала, дзе стварыў шмат сваіх славутых вершаў («А хто там ідзе?», «Гэта крык, што жыве Беларусь», «З песень нядолі», «Ворагам Беларушчыны» і інш.)Раюк, А.Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. — Мінск, 2023. — С.119..
Заснаваў першую ў Вілейцы прамысловую вытворчасць — лесапільны завод (сёння гэта — мясцовае ААТ «Буддэталі»), дзе была таксама малатокавая электрычная ўстаноўка па асвятленні будынкаў прадпрыемстваРаюк, А.Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. — Мінск, 2023. — С.119..
У 1906 г. стаў фундатарам участку ўласнай зямлі ў цэнтры Вілейкі і значнай сумы грошай для ўзвядзення каталіцкага касцёла Узвіжання Святога Крыжа ў Вілейцы, а таксама старшынёй будаўнічага камітэта і закладальнікам першага каменю 8 ліпеня (ст.ст.) 1907 г. пры пачатку будаўніцтва касцёла разам з вілейскім дэканам Віктарам Белазорам з благаславення віленскага каталіцкага біскупаРаюк, А.Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. — Мінск, 2023. — С.119..