Хо́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Малое Хонава.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Коцінскі сельсавет у складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Коцін. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Хонава, сельсавет перайменаваны ў Хонаўскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Магілёўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. Пад час Другой сусветнай вайны з ліпеня 1941 года да чэрвеня 1944 года акупіраваны нямецкімі войскамі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дасовіцкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..

21 ліпеня 1956 года цэнтр Дасовіцкага сельсавета перанесены ў вёску Хонава, сельсавет перайменаваны ў Хонаўскі. 22 ліпеня 1960 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Бокатаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26..

4 чэрвеня 1965 года цэнтр Бокатаўскага сельсавета перанесены ў вёску Малое Хонава, а сельсавет перайменаваны ў ХонаўскіРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).. 4 чэрвеня 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Завадская Слабада, сельсавет перайменаваны ў ЗаводскаслабодскіРашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386)..

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Магілёўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1956 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1965 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1973 годзе