Meshúggah — шведскі метал-гурт, які грае ў стылі мат-метал і з’яўляецца заснавальнікам гэтага жанру. Утворана ў 1987 годзе ў горадзе Умеа. Назва гурта паходзіць ад слова משוגע («вар’ят», старажытнаяўрэйскага паходжання).
Гурт прыцягнуў да сябе ўвагу пасля выхаду другога студыйнага альбома Destroy Erase Improve, які спалучае ў сабе грув-метал і прагрэсіўны метал. З альбома 2002 года выдання, Nothing, музыканты пачалі выкарыстоўваць сяміструнныя і васьміструнныя гітары. Meshuggah стала вядомай дзякуючы свайму наватарскаму музычнаму стылю, для якога была характэрна заблытаная структура песень і полірытмія. Meshuggah увайшла ў дзясятку лепшых метал гуртоў па версіі Rolling Stone і ў спіс найбольш уплывовых гуртоў па версіі Alternative Press. Хоць Meshuggah не дасягнулі істотнага камерцыйнага поспеху, яны з’яўляюцца значнай з’явай у экстрэмальнай музыцы. Аднак, з пачатку 2000-х гурт пачаў карыстацца шырэйшай папулярнасцю, аказаўшы ўплыў на djent-рух.
З моманту фарміравання, Meshuggah выпусціла восем студыйных альбомаў, шэсць EP і дзевяць музычных кліпаў. Гурт выступаў на розных міжнародных музычных фэстах, у тым ліку Ozzfest і Download, і г. зв. obZen world tour, які падоўжыўся з 2008 па 2010 год. Апошні альбом Meshuggah, The Violent Sleep of Reason, быў выдадзены 7 кастрычніка 2016 года. Nothing і наступныя альбомы стабільна траплялі ў Billboard 200. Найбольш паспяховым альбомам Meshuggah з’яўляецца Koloss, які дэбютаваў пад 17-м нумарам у ЗША, у першы тыдзень прадалі 18,342 копій. У 2006 і 2009 гадах гурт намінаваўся на Swedish Grammy Award.
Дыскаграфія Студыйныя альбомы
Contradictions Collapse (1991) Destroy Erase Improve (1995) Chaosphere (1998) Nothing (2002) Catch Thirtythree (2005) obZen (2008) Koloss (2012) The Violent Sleep of Reason (2016) Immutable (2022)
Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1987 годзе Катэгорыя:Гурты прагрэсіўнага метала Швецыі