Cannibal Corpse (з англ. — «Труп-канібал») — амерыканскі дэз-метал гурт, заснаваны ў 1988 годзе ў Бафала, штат Нью-Ёрк. Гурт быў заснаваны ў 1988 годзе шляхам аб’яднання музыкантаў з двух гуртоў: Tirant Sin і Beyond Death. У першым раней гралі гітарыст Джэк Оўэн і бубнач Пол Мазуркевіч, у другой — гітарыст Боб Русей і бас-гітарыст Алекс Уэбстэр. Вакаліста Крыса Барнса знайшлі крыху пазней у гурце пад назвай Leviathan, пасля запісу альбома The Bleeding на змену Крысу Барнсу, які пайшоў у Six Feet Under, у гурт прыйшоў Джордж Фішэр.
Першапачаткова Cannibal Corpse былі натхнёныя такімі трэш-метал-гуртамі, як Slayer, Kreator і Sodom, гэтак жа як і іншыя вядомыя выканаўцы дэз-метала: Morbid Angel, Death і г. д. Вокладкі альбомаў і тэксты песень гурта звязаныя са смерцю, гвалтам, згвалтаваннем, скрыўленнямі, некрафіліяй, фільмамі жахаў, зомбі і людаедствам, за што гурт вельмі жорстка крытыкавалі. Па тых жа прычынах выпуск альбомаў Cannibal Corpse затрымліваўся, а іх продаж забараняўся ў многіх краінах свету.
За сваю кар’еру Cannibal Corpse выпусціла пятнаццаць студыйных альбомаў, адзін бокс-сэт, два EP і тры канцэртныя альбомы. Колькасць продажаў гурта ва ўсім свеце ў 2015 годзе склала больш за два мільёны копій, уключаючы 558 929 у Злучаных Штатах, што зрабіла іх самым прадаваным дэз-метал-гуртом.
Удзельнікі Дзеючыя
Алекс Вэбстэр — бас (1988–цяпер) Пол Мазуркевіч — барабаны (1988–цяпер) Роб Баррэтт — рытм-гітара (2005–цяпер), сола-гітара (1993–1997) Джордж "Corpsegrinder" Фішэр — вакал (1995–цяпер) Эрык Рутан — сола-гітара, бэк-вакал (2021–цяпер; у турах у 2019–2021)
Былыя
Крыс Барнс — вакал (1988-1995) Боб Русэй — сола-гітара (1988—1993) Джек Оуэн — сола і рытм-гітара (1988—2004) Пэт О'Браян — сола і рытм-гітара (1997—2021)
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы ГодАрыгінальная назва1990Eaten Back to Life 1991Butchered at Birth 1992Tomb of the Mutilated 1994The Bleeding 1996Vile 1998Gallery of Suicide 1999Bloodthirst 2002Gore Obsessed 2004The Wretched Spawn 2006Kill 2009Evisceration Plague 2012Torture 2014A Skeletal Domain 2017Red Before Black 2021Violence Unimagined 2023Chaos Horrific
Катэгорыя:Дэз-метал-гурты ЗША Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1988 годзе