Садружнасць нацый () – міждзяржаўная арганізацыя, якая аб’ядноўвае незалежныя дзяржавы, большасць з якіх раней уваходзілі ў склад Брытанскай імперыі.

Таксама, сярод членаў арганізацыі ёсць краіны, якія ніколі не мелі залежнасці ад брытанскай кароны: Мазамбік, Тога і ГабонКоммерсант. Империи наносят ответный удар.

Апісанне Садружнасць не мае ўстаноўчых пагадненняў, канстытуцыі, афіцыйных атрыбутаў. Дзяржавы маюць поўны сувернітэт ва ўнутраных і знешніх справах. Агульныя праблемы вырашаюцца на канферэнцыях, рашэнні канферэнцый несапраўдныя для краін, якія прагаласавалі «супраць». Краіны Садружнасці могуць быць рэспублікамі (Індыя, Гана, Замбія і інш.), манархіямі (Вялікабрытанія, Малайзія, Бруней, Свазіленд і інш.).

16 краін юрыдычна з'яўляюцца манархіямі, якія фармальна ўзначальвае кароль Вялікабрытаніі, прадстаўлены ў гэтых краінах сваімі генерал-губернатарамі. Гэтыя краіны называюцца дзяржавамі ў складзе Садружнасці (11 краін у Амерыцы — Канада, Беліз, Ямайка, Барбадас, Багамы і 6 краін размешчаных на Малых Антыльскіх астравах, 5 краін у Акіяніі — Аўстралія, Новая Зеландыя, Папуа-Новая Гвінея, Саламонавы астравы і Тувалу).

Дзяржавы Садружнасці арыентуюцца на палітыку, прававую сістэму і традыцыі Вялікабрытаніі.

Гісторыя Брытанская Садружнасць была створана ў 1931 годзе з самой Вялікабрытаніі і яе дамініёнаў — Канады, Аўстраліі, Паўднёва-Афрыканскага Саюзу, Ньюфаўндленда і Ірландыі.

Пасля Другой сусветнай вайны ў складзе Садружнасці засталася большасць колішніх калоній Вялікабрытаніі — каля 50 краін з агульнай тэрыторыяй больш 30 млн км² і насельніцтвам звыш 1,2 млрд чалавек ва ўсіх частках свету.

Гл. таксама Садружнасць Каралеўства Данія

Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы Катэгорыя:Вялікабрытанія

Катэгорыя:Тэрыторыі, залежныя ад Вялікабрытаніі Катэгорыя:Брытанская манархія