«Сёмы Прэм’ер Тузін» ― сёмы выніковы зборнік ад партала «Тузін Гітоў» з найлепшымі песнямі 2014 музычнага года. Гісторыя стварэння Складанка была падрыхтавана музычным інтэрнэт-парталам Tuzin.fm па выніках хіт-параду ў 2014 музычным годзе. Падвядзенню вынікаў году спрыяла экспэртная рада з кіраўнікоў і прадстаўнікоў беларускіх клубаў: Андрэй Старцаў («Re:Public», Мінск), Гарык Аганджанян («Чердачок», Віцебск), Андрэй Лазук («Графіці», Мінск), Яўген Агапаў («TNT Rock Club», Мінск), Уладзімір Кубышкін («Tarantino», Мінск). Сёмы па ліку «Прэм’ер Тузін» выйшаў пасля перапынку ў тры гады ад выдання шостага. Разглядалася магчымасць выдання гэтай справаздачнай складанкі на USB-флэшцы ў CD-боксе, каб гэтым канстатаваць адыход ад CD-фармату. Але прэзентацыя адбылася толькі ў фармаце інтэрнэт-рэлізу. Спіс песень

Зноскі

Спасылкі

«Сёмы Прэм’ер Тузін» на

Катэгорыя:Альбомы 2014 года Катэгорыя:Музычныя зборнікі Катэгорыя:Музычныя альбомы Беларусі