Іван Мікалаевіч Шэпелеў (; — ) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія Паходзіў, відаць, з дваранскага роду з Разанскай губерні. Нарадзіўся ў 1802 годзе.
Скончыўшы школу гвардзейскіх прапаршчыкаў, знаходзіўся на вайсковай службе з 1830 года. Быў узнагароджаны медалём за ўзяцце прыступам Варшавы. Таксама з’яўляўся кавалерам ордэна Св. Станіслава 2-й ступені.
У Паўночна-Заходні край быў пераведзены ў 1865 годзе. Выконваў пасаду міравога пасрэдніка 1-га ўчастку Кобрынскага павета і члена губернскай па сялянскіх справах прысутнасці. З 1871 годзе на пасадзе маршалка дваранства Кобрынскага павета. Адтуль у 1874 годзе быў пераведзены на пасаду маршалка дваранства Брэсцкага павета. Прабыў на ён нядоўга, менш за адведзены трохгадовы тэрмін. Памёр у маі 1876 года.
Сям’я З 1863 года ў шлюбе з Вольгай Іларыёнаўнай Бібікавай (каля 1824-2.7.1898, с. Мешкава, пахавана там жа), дачкой Іларыёна Міхайлавіча Бібікава (1792—1860) і Кацярыны Іванаўны Мураўёвай-Апостал (1795).
Катэгорыя:Удзельнікі прыгнечання паўстання 1830—1831 гадоў Катэгорыя:Павятовыя маршалкі кобрынскія Катэгорыя:Падпаручнікі Катэгорыя:Род Шэпелевых