Франц Клайн (; , Уілкс-Барэ, Пенсільванія — , Нью-Ёрк) — амерыканскі мастак, прадстаўнік абстрактнага экспрэсіянізму.

Жыццё і творчасць Вывучаў мастацтва ў Бостане, Філадэльфіі і Лондане. Спачатку Ф. Клайн ствараў насценныя роспісы і партрэты, арыентуючыся на працы «старых майстроў» — Веласкеса, Рэмбранта і Манэ. У канцы 40-х гадоў XX стагоддзя з’яўляюцца яго першыя абстрактныя палотны — шырокафарматныя, з кантрасным стылем.

Сумесна з Маркам Ротка, Вілемам дэ Кунінгам, Джэксанам Полакам і Адольфам Готлібам, Франц Клайн у пасляваенныя гады стварае Мастацкую школу ў Нью-Ёрку. З 1952 года ён, сумесна з некаторымі з гэтых мастакоў, выкладае ў каледжы Блэк Маунцін у Паўночнай Караліне, а з 1954 года — у школе пры Філадэльфійскім музеі мастацтваў. Пасля з поспехам выстаўляўся ў ЗША і на Біенале ў Сан-Паўлу і Венецыі.

Катэгорыя:Мастакі ЗША Катэгорыя:Мастакі-абстракцыяністы