10-я Навасёлкавая вуліца — вуліца ў Чыгуначным раёне горада Гомеля. Адносіцца да жылога масіву Прудок. Праходзіць ад вуліцы Каменшчыкава да безыменнага правулка, што ідзе ад вуліцы Юнацкай да вуліцы Агарэнкі. Перасякаецца з іншым безыменным правулкам, які злучае вуліцу Верхнюю з вуліцай АгарэнкіГомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 15.. Складаецца з індывідуальнай забудовы пераважна сядзібнага тыпу.
Узнікла ў 1960-я гг. на былых саўгасных земляхРогалев, А. Ф. Гомель. Страницы истории, формирование улиц, местные тайны и загадки / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2014. — С. 188.. Як і іншыя прудкоўскія вуліцы з гэтага шэрагу, пачаткова мела форму «Навасялкоўская» («Новоселковская») з адпаведным нумарам (1961 г.)Схематический план. Гор. Гомель. [Карты] / Главное управление коммунального хозяйства при СМ БССР. Бюро технической инвентаризации — [Б. м. : б. и.], 1961.. Сярод жыхароў Прудка бытуе яшчэ адна форма — «Навасялковая».
У пачатку вуліцы знаходзіцца прыватны аўтасэрвіс (шынамантаж).
Катэгорыя:Вуліцы Гомеля