Сцяг Фарэрскіх астравоў () — адзін са сімвалаў Фарэрскіх астравоў.

Як і сцяг большасці паўночнаеўрапейскіх краін, на сцягу Фарэраў намаляваны скандынаўскі крыж, які ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 8:11 з чырвоным крыжам з сіняй аблямоўкай на белым фону. На Фарэрах сцяг карыстаецца адмысловай пашанай і завецца «Мэркід» (Merkið).

Сцяг Фарэрскіх астравоў з'яўляецца афіцыйным з 23 сакавіка 1948 года.

Гл. таксама Герб Фарэрскіх астравоў Гімн Фарэрскіх астравоў

Спасылкі

Фарэрскі Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Фарэрскіх астравоў