Ядзерныя (атамныя) тэхналогіі — разнавіднасць тэхналогій, у аснове якіх ляжаць ядзерныя рэакцыі і іанізавальнае выпраменьванне. Найбольш вядомыя сферы ўжывання ядзерных тэхналогій — ядзерная зброя, ядзерная энергетыка, ядзерная медыцына, ядзерная інжынерыя.
Ядзерная энергетыка Галіна энергетыкі, якая займаецца здабычай і выкарыстаннем ядзернай энергіі.
Чалавецтва асвоіла тры метады атрымання атамнай энергіі:
На аснове спантаннага дзялення радыеактыўных штучных ізатопаў. Штучныя ізатопы адносна дарагія, таму радыеізатопныя крыніцы энергіі — гэта маламагутныя ўстаноўкі для аўтаномнага ўжывання ў адмысловых выпадках. Могуць выкарыстоўвацца як для абагравання апаратуры, так і электрагенерацыі (напрыклад у касмічных апаратах, ці аддаленых маяках); На аснове кіраванай ланцуговай рэакцыі дзялення цяжкіх ядраў. Цяпер гэта адзіная ядзерная тэхналогія, якая забяспечвае эканамічна апраўданую прамысловую генерацыю электраэнергіі на атамных электрастанцыях. На аснове рэакцыі сінтэзу лёгкіх ядраў. Нягледзячы на добра вядомую фізіку працэсу, пабудаваць эканамічна апраўданую электрастанцыю пакуль не здолелі.
Ядзерная медыцына Раздзел медыцыны, звязаны з выкарыстаннем радыеізатопаў (звычайна гэта дыягностыка ці тэрапія).
Літаратура А. А. Акатов, Ю. С. Коряковский. Росатом: история и современность // Росатом. — 2015.
Катэгорыя:Нейтронная фізіка