Дом па вуліцы Леніна, 34 — будынак у гістарычным цэнтры Пінска.
Пабудаваны ў 1920-х гг. з цэглы.
Архітэктура Архітэктуры будынка ўласцівыя элементы канструктывізму. Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак з двухсхільным дахам. Падоўжным галоўным фасадам арыентаваны на вуліцу Леніна. Фасад мае асіметрычную кампазіцыю са свабоднай рытмічнай групоўкай аконных праёмаў. Кампазіцыйным акцэнтам з’яўляецца плоскі рызаліт, завершаны трохвугольным атыкам з вялікім паўцыркульным акном. Паверхі падзелены гарызантальнай цягай, рызаліт вылучаны балконам на ўсю шырыню. Планіроўка калідорная, з двухбаковым размяшчэннем кабінетаў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гістарычны цэнтр Пінска Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Пінска Катэгорыя:Вуліца Леніна (Пінск) Катэгорыя:1920-я ў Пінску