155-мм гармата L33 CITER — аргенцінская артылерыйская гармата, распрацаваная камапаніяй CITEDEF. Выкарыстоўвалася падчас Фалклендскай і Харвацкай войнаў.

Гісторыя У пачатку 80-х кампанія CITEFA наклала ствол ад 155 мм самаходнай артылерыйскай устаноўкі Mk F3 на гарматны лафет. Гармата была прынята на ўзбраенне арміі Аргенціны пад пазначэннем 155-мм гаўбіца L33 Х1415 CITEFA мадэль 77. Чатыры гарматы мадэлі 77 былі разгорнутыя на Фалклендскіх астравах, дзе яны былі захоплены пасля брытанскай арміяй падчас Фалклендскага канфліктуArgentine Forces in the Falklands, Osprey Publications. Трафейныя гаўбіцы былі перапраўлены ў Вялікабрытанію для выпрабаванняў.

У першай палове 1990-х гадоў гаўбіцы L33 былі нелегальна пастаўлены Харватыі ў парушэнне эмбарга Савета Бяспекі ААН і выкарыстоўваліся ў баявых дзеяннях. Іх колькасць ацэньваецца ад 12 да 18 адзінак.

Апісанне Даўжыня ствала гарматы складае 5,115 м. Ствол абсталяваны замыкальнай засаўкай і двухкамерным дульным тормазам. Верхні станок выкананы ў выглядзе зварной канструкцыі і ўяўляе сабой раздвоены лафет. Верхняя люлька мае сталёвую зварную канструкцыю, якая ўключае хадавы і пад’ёмны механізм. Апоры лафета абсталяваны прагумаваным колцам, а самі лафеты маюць сашнік. Устойлівае становішча гарматы забяспечваецца круглай сталёвай асновай, злучанай з лафетам утулкай.

Ранейшая канструкцыя заключалася ў злучэнні верхняга станка з цапфой калыскі ў сваёй ніжняй частцы.

На агнявой пазіцыі колы станка падымаюцца. Клірэнс гарматы пры буксіроўцы роўны 0,3 м. Максімальная хуткастрэльнасць — 1 стрэл у хвіліну. Зброя вядзе стральбу аскепкава-фугаснымі 43-х кг снарадамі з максімальнай пачатковай хуткасці палёту 765 м/с на максімальную далёкасць 22000 м. Таксама магчыма стральба асвятляльнымі і дымавымі снарадамі.

На ўзбраенні

: гармата выкарыстоўвалася як трафейная зброя

Спасылкі 155-мм гаубица CITEFA модель 77 Obús CITEFA Modelo 77 Sitio web oficial del Ejército Argentino — Página del Arma de Artillería, equipo de la artillería de campaña Катэгорыя:Артылерыя Аргенціны Катэгорыя:Гаўбіцы Катэгорыя:Артылерыя калібра 155 мм