Кандытарская прадукцыя (кандытарскія вырабы, слодычы, ласункі) — высокакаларыйныя і лёгказасваяльныя харчовыя прадукты з высокім утрыманнем цукру, адрозніваюцца прыемным смакам і водарам.
Уся кандытарская прадукцыя падзяляецца на: цукрыстыя кандытарскія вырабы мучныя кандытарскія вырабы шакалад какава кандытарскія паўфабрыкаты, прызначаныя для далейшага выкарыстання ў сферы вытворчасці ці абароту.
Цукрыстыя кандытарскія вырабы Цукрыстыя кандытарскія вырабы — кандытарскія вырабы з утрыманнем цукру не менш 20%: цукерка, карамель, ірыс, дражэ, халва, мармелад, пасціла, выраб цукрысты ўсходні (турэцкі ласунак, лукум), жавальная гумка, паста, крэм.