Джон Уілкінс (Джон Вілкінс; , —) — брытанскі святар і палімат, адзін з заснавальнікаў Лонданскага Каралеўскага таварыства. Біскуп Чэстэра з 1668 г. да сваёй смерці.

Джон Уілкінс — адзін з нямногіх людзей, якія займалі пасады кіраўнікоў каледжаў і Оксфардскага, і Кембрыджскага ўніверсітэтаў. У складаных умовах грамадзянскай вайны і рэлігійнай канфрантацыі ў Англіі Уілкінс здолеў стабілізаваць абстаноўку ў Оксфардзе і прыняў удзел у стварэнні Лонданскага Каралеўскага таварыства.

З’яўляецца адным з заснавальнікаў натуральнай тэалогіі, сумяшчальнай з тагачаснай еўрапейскай навукай. Сярод прац Уілкінса найбольш вядомы яго «Вопыт пра сапраўдную сімволіку і філасофскую мову» (1668), у якім, сярод іншага, Уілкінс прапанаваў універсальную мову і дзесятковую сістэму мер, якая пасля стала асновай метрычнай сістэмы.