Эн Брэдстрыт (; каля 1612—1672) — паэтэса, аўтарка першай амерыканскай друкаванай кнігі вершаў.

Біяграфічныя звесткі Нарадзілася і атрымала адукацыю ў Англіі, была дачкой эканома графскага маёнтка. Яна эмігравала ў Амерыку разам з усёй сям’ёй ва ўзросце 18 год. Яе муж стаў, у рэшце рэшт, губернатарам калоніі Масачусецкай затокі, якая пазней ператварылася ў горад Бостан.

Творчасць

У творчасці Эн Брэдстрыт аддавала перавагу доўгім рэлійным паэмам і вершам на такія традыцыйцныя тэмы, як, напрыклад, поры года. Аўтарка дасціпных вершаў на тэмы штодзённага жыцця, а таксама поўных пяшчоты і любові вершаў, прысвечаных мужу і дзецям. Яна захаплялася англійскай метафізічнай паэзіяй, таму яе кніга «Дзясятая муза, якая ўзнікла нядаўна ў Амерыцы» (1650) адлюстроўвае ўплыў Эдмунда Спенсера, Філіпа Сіднея, а таксама іншых англійскіх паэтаў. Кніга была надрукавана ў Англіі, бо ў першыя гады існавання амерыканскіх калоніяў у іх не было друкарскіх варштатаў. Паэтэса часта скарыстоўвае складаныя параўнанні альбо пашыраныя метафары. Яе твор «Да майго дарагога і любага мужа» (публ. 1678) заснаваны на ўсходняй вобразнасці, тэме кахання і ідэі параўнання, якая была вельмі папулярнай у Еўропе ў тыя часы, але яна надае гэтаму рэлігійны сэнс у заключнай частцы паэмы.

Літаратура Спанкэрэн К. Ван. Нарыс аб амерыканскай літаратуры / Перакл. В. і Л. Калабан. — Інфармацыйнае агенцтва Злучаных Штатаў, [б.г.]

Катэгорыя:Англамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты ЗША