Матлава (, ) — рака ў Паморскім ваяводстве Польшчы, прыток Мёртвай Віслы.

Цячэ тэрыторыяй Старагардскага паазер’я і Жулаваў праз Старагардскі, Тчэўскі і Гданьскі паветы і горад Гданьск.

Вадазбор ракі размешчаны таксама ў Кашубскім паазер’і. Рака выцякае з Ракіцкага возера, размешчанага ў Старагардскім паазер’і, на паўднёвы захад ад Тчэва.

Рака працякае праз Гданьск, дзе з сярэднявечча на рацэ знаходзіўся марскі порт.

Катэгорыя:Рэкі Польшчы Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Балтыйскае мора