Вайна віскі, таксама Спіртаносная вайна, Алкагольныя войны, Вайна сцягоў — тэрытарыяльная спрэчка Даніі і Канады за належнасць вострава Ганса. Канфлікт не меў узброенага характару, а выразіўся ў пераменны «захоп» тэрыторыі то датчанамі, то канадцамі, якія ўсталёўвалі свае сцягі і пакідалі адзін аднаму алкагольныя напоі. Падзеі завяршыліся падпісаннем у Атаве пагаднення пра падзел спрэчнага вострава. Пасля падпісання дакумента міністр замежных спраў Канады назвала канфлікт вакол Ганса «самай прыязнай з усіх войнаў».

Востраў Востраў Ганса (; ; ) — невялікі незаселены востраў у цэнтры праліва Кенэдзі, часткі праліва Нэрса (Паўночны Ледавіты акіян). Даўжыня вострава — 1290 метраў, шырыня — 1199 метраў. Плошча 1,3 км². Востраў Ганса — самы маленькі сярод трох астравоў у праліве Кенэдзі.

Сам Ганса незаселены, на ім і паблізу няма карысных выкапняў. Самае блізкае населенае месца — Алерт (Канада) — знаходзіцца за 198 км ад вострава, Сіорапалук (Грэнландыя) — за 349 км, Каанаак (Грэнландыя) — за 379 км.

Востраў названы ў гонар Ганса Хендрыка — грэнландскага вандроўніка і перакладчыка, удзельніка шэрагу амерыканскіх і брытанскіх арктычных экспедыцый Ілайшы Кента Кейна, Чарльза Фрэнсіс Хола, Ісаака Ізраэля Хееса і Джорджа Нэрса (з 1853 да 1876 год).

Ход падзей Зараджэнне канфлікту У 1880 годзе Вялікабрытанія перадала Канадзе ўсе свае ўладанні ў Арктыцы, аднак па прычыне выкарыстання састарэлых карт XVI стагоддзя востраў Ганса не быў уключаны ў дакументы. У 1920-х гадах дацкія даследчыкі склалі больш падрабязнае апісанне мясцовасці, пазначыўшы востраў на карце. Урад Даніі прыняў рашэнне ўключыць яго ў склад каралеўстваДаниил Студнев. "Война виски": из-за чего длилось полувековое противостояние Канады и Дании // ТАСС : информационное агентство. — 17 июня 2022..

У 1933 годзе Пастаянная палата міжнароднага правасуддзя () Лігі Нацый вынесла рашэнне па пытанні карціравання вострава на карысць Даніі. Але пра гэтае рашэнне забыліся ў 1946 годзе, пасля таго, як распушчаную палату правасуддзя замянілі міжнародным судом ААНОстров невезения: из-за чего началась «война виски»? // Крым.Реалии. — 6 июля 2016.. Пазней, у 1972 годзе, аб праблемным востраве ўспомнілі, калі дзве краіны вырашылі правесці дэмаркацыю водных меж.

У 1973 годзе бакі ў цэлым прыйшлі да пагаднення аб межах, аднак прыналежнасць Ганса ўзгоднена не была. Прычынай гэтаму паслужыла роўная аддаленасць вострава як ад берага Канады, так і ад берага Грэнландыі — 18 кіламетраў. Згодна Міжнароднаму праву, абедзве краіны маглі прэтэндаваць на яго. Рашэнне лёсу спрэчнай тэрыторыі было адкладзена на потым.

У 1983 годзе Канада выдала дазвол канадскай нафтавай кампаніі на стварэнне навуковага лагера на востраве Ганса, нібыта для даследавання ўплыву марскога лёду на свідравыя ўстаноўкі. У той жа год грэнландскі журналіст, які наведаў Ганса, сустрэўся з навукоўцам кампаніі. Яго артыкул, што з’явіўся ў грэнландскай газеце Hainan, прыцягнуў увагу як дацкіх, так і канадскіх уладаў.

Візіты на востраў Першы «захоп» вострава адбыўся ў 1984 годзе, аднак даныя, хто першы ажыццявіў высадку, адрозніваюцца. Па адной з версій, дацкі міністр па справах Грэнландыі наведаў востраў і пакінуў на ім бутэльку шнапса пад знакам «Сардэчна запрашаем на дацкую зямлю!». Па іншых звестках, першымі сюды прыбылі канадскія вайскоўцы, пакінуўшы віскіThe barren islands that countries never stop fighting over. Так ці інакш, але з гэтага моманту зарадзіўся звычай зменных высадак на Ганса, калі раз у некалькі месяцаў адзін з бакоў прыбываў на востраў, усталёўваючы свой сцяг і пакідаючы алкаголь для апанентаў. Дацкія памежнікі пакідалі бутэльку шнапсу для канадцаў. Канадцы са свайго боку прывозілі бутэльку Canadian Club Whiskey для датчан.

У 2001 годзе Ганса наведалі Кейт Д’юінг і Крыс Харысан, супрацоўнікі , якія складалі карту паўночнай часткі вострава Элсмір. Навукоўцы прыбылі туды на верталёце.

Адносіны некалькі абвастрыліся 13 ліпеня 2005 года, калі канадскія войскі высадзіліся на востраў Ганса, узвялі інуксук (каменную скульптуру) і паднялі нацыянальны сцяг. Праз тыдзень востраў наведаў міністр абароны Канады . Данія заявіла пратэст, у якім востраў быў абвешчаны «часткай дацкай тэрыторыі», і падала скаргу на «няўзгоднены візіт канадскага міністра». На гэтым фоне датчане перакінулі ў рэгіён арктычны/акіянскі патрульны катар HDMS «Tulugaq».

Перамоўны працэс 8 жніўня 2005 года было абвешчана, што Канада жадае пачаць перамовы. Тагачасны прэм’ер-міністр Даніі Андэрс Фог Расмусен падтрымаў ідэю, заявіўшы аб недапушчальнасці «вайны сцягоў» у сучасным свеце. 16 жніўня міністр замежных справаў Даніі абвясціў пра гатоўнасць абодвух бакоў пачаць перамовы. Урад Грэнландыі падтрымаў рашэнне. У выпадку, калі ім не ўдалося б дасягнуць пагаднення, бакі дамовіліся звярнуцца ў Міжнародны суд у Гаазе. Міністр замежных спраў Канады заявіў у інтэрв’ю пра малаімавернасць такога зыходу і сваіх намерах давесці гістарычную належнасць Ганса Канадзе.

19 верасня міністры замежных спраў Канады і Даніі сустрэліся ў Нью-Ёрку. Пэцігру заявіў, што краіны будуць працаваць разам, «каб пакінуць гэтае пытанне ззаду», але працягваў настойваць на належнасці вострава Канадзе.

У 2018 годзе бакі стварылі сумесную рабочую групу для ўрэгулявання канфлікту.

Пагадненне Умовы 14 чэрвеня 2022 года была падпісана дамова аб падзеле вострава. Подпіс пад ёй у Атаве паставілі міністры замежных спраў Канады і Даніі і , а таксама прэм’ер-міністр Грэнландыі . Востраў падзялілі амаль напалову па натуральнай расколіне, якая праходзіць з поўначы на поўдзень (60% дасталіся Даніі, астатнія 40% — Канадзе). Бакамі забяспечаны пастаянны доступ і свабода перамяшчэння па ўсім востраве для інуітаў, а таксама мясцовых жыхароў Аванерсуака, Нунавута і Грэнладыі. Дазвол распаўсюджаны ў тым ліку на паляванне, рыбалку і іншыя, звязаныя з імі культурныя, традыцыйныя і гістарычныя мерапрыемствы. Данія і Канада зацвердзілі таксама марскую мяжу, працягласцю амаль у 4 тыс. км. Матывы Шырока распаўсюджана меркаванне, што канфлікт галоўным чынам завершаны з-за неабходнасці разведаць магчымыя рэсурсы блізу вострава. Так, напрыклад, у 2012 годзе Канада і Данія завяршылі перамовы па разведцы нафты і прамысловых правах у моры Бафіна. Аднак вобласць вакол Ганса не была закранута. Тады Канада прапанавала падзяліць востраў Ганса напалову, але датчане ідэю не падтрымалі.

Згодна з версіяй дырэктара Еўразійскага камунікацыйнага цэнтра Аляксея Пілько, востраў Ганса, нягледзячы на свае невялікія памеры, мае пэўнае стратэгічнае значэнне ў зоне, дзе могуць праходзіць крытычныя важныя арктычныя марскія шляхіСветлана Белова. «Война виски» завершилась дальновидно // Коммерсантъ : газета. — 18 июня 2022.. У гэтай сувязі для краін НАТА паўстала неабходнасць атрымаць альтэрнатыву, што магла быць знойдзена ў выглядзе Паўночна-заходняга праходу. Значэнне Завяршыўшы канфлікт, Канада і Данія фармальна ўсталявалі самую доўгую марскую мяжу ў свеце: яе працягласць склала 3882 км. Была таксама ўстаноўлена сухапутная мяжа Канады і ЕС у асобе Дацкай Грэнландыі.

Бакі падкрэслілі кантэкст, у якім адбылося ўрэгуляванне тэрытарыяльнай спрэчкі — уварванне Расіі ва УкраінуIan Austen.Canada and Denmark End Their Arctic Whisky War // The New York Times. — 14 июня 2022..

Зноскі

Літаратура Даниил Студнев. "Война виски": из-за чего длилось полувековое противостояние Канады и Дании // ТАСС : информационное агентство. — 17 июня 2022. Светлана Белова. «Война виски» завершилась дальновидно // Коммерсантъ : газета. — 18 июня 2022.

Катэгорыя:Канфлікты XX стагоддзя Катэгорыя:Канфлікты XXI стагоддзя Катэгорыя:Войны Канады Катэгорыя:Войны Даніі Катэгорыя:Тэрытарыяльныя спрэчкі