Балажэ́віцка-Васіле́віцкі шпулечна-такарны завод — колішняе прадпрыемства, якое дзейнічала ў 1904—1913 гадах ў в. Балажэвічы Мазырскага павета (цяпер вёска ў Мазырскім раёне). У 1913 годзе меў паравы рухавік, 120 рабочых. Вырабляў чаўнакі, бабіны, шпулькі і інш. абсталяванне для прадзільных і ткацкіх фабрык. Прадукцыя завода на міжнароднай выстаўцы 1905 года ў Бруселі адзначана Вялікім залатым медалём, у 1912 годзе ў Бесарабіі — Малым залатым медалём.
Літаратура
Катэгорыя:Колішнія прадпрыемствы Гомельскай вобласці Катэгорыя:Балажэвічы Катэгорыя:1904 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1904 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1913 годзе