Ганча́нка — рака ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Ольса (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 13Общая характеристика речной сети Могилёвской области км. Плошча вадазбору 79 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 м/км. Пачынаецца за 3,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Гонча меліярацыйнымі канавамі з тарфянога масіву, які асвоены торфапрадпрыемствам «Ганчанскае», вусце за 1 км на поўдзень ад моста праз Ольсу на чыгунцы Магілёў — Асіповічы, прыкладна за 0,8 км на ўсход ад пасёлка Патока. Вадазбор у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Рэчышча ў вярхоўі і каля вёскі Гонча каналізаванае. За 1,5 км у напрамку на поўдзень ад вёскі Баркі магчымы пераліў вады паміж Ганчанкай і ракой Суша. Па берагах ракі пераважае лес.

Каля ракі вёскі Гонча, Драні.

Літаратура

 — С. 555.

Ліст карты N-35-95. Выданне 1981 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области

Катэгорыя:Рэкі Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Клічаўскага раёна Катэгорыя:Прытокі Ольсы