Нароўля — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны, эканамічны і культурны цэнтр Нараўлянскага раёна, прыстань на правым беразе Прыпяці. Напэўна, упершыню вёска-слабада Нароўля згадана 20 ліпеня 1604 годаŹródła dziejowe. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 459. як частка маёнтка Антонаў (у Мазырскім павеце Вялікага Княства Літоўскага), які належаў шляхціцу Лукашу Сапегу (каля 1552 — 1626). У першай палове XVIII ст. упамінаецца як мястэчка ў Мазырскім павеце. З 1793 г. мястэчка Нароўля увайшло ў склад Расійскай імперыі. У 1829 годзе стала цэнтрам латыфундыі мясцовага двараніна-каталіка Даніэля Ігнатавіча Горвата (1810—1868) і яго нашчадкаў да 1917 года. Даніэль Горват пабудаваў палац (1850) і альтанку, а яго ўнук Эдвард Артуравіч Горват (1866—1935) — кандытарскую фабрыку (1913), якія дагэтуль з’яўляюцца галоўнымі сімваламі горада. Шляхецкі герб «Побуг», якім карысталіся Горваты, стаў асновай для сучаснага герба (2001) горада Нароўля. З 1922 г. у складзе СССР. 27 верасня 1938 г. мястэчка Нароўля атрымала статус пасёлка гарадскога тыпу, а 3 лістапада 1971 г. статус горада. Моцна пацярпеў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС (1986), у 1986—1995 гг. была выселена значная частка жыхароў і праведзена дэзактывацыя тэрыторыі. З 1991 г. у складзе Рэспублікі Беларусь.

У часы Вялікага Княства Літоўскага

У канцы XVI ст. землі сучаснай Нароўлі ўваходзілі ў склад Антонаўскай воласці, якая была каралеўскім маёнткам (каралеўшчынай) да 1764 г. і звычайна аддавалася манархам у пажыццёвае трыманне шляхціцу за пэўныя заслугі. 6 красавіка 1595 г. кароль Жыгімонт Ваза аддаў у леннае трыманне маёнтак Антонавічы (Антонаў) канцлеру ВКЛ Льву Сапегу (1557—1633)Sumariusz metryki koronnej. Księga wpisów podkanclerzego Jana Tarnowskiego MK 139 z Archiwum Głównego Akt Dawnych w Warszawie. 1595. / oprac. Krzysztof Chłapowski. —Warszawa : DiG, 2009 . — Tom 8. — 248 s. — S. 89.. А Леў Сапега ў 1598 г. саступіў Антонавіцкі маёнтак разам з фальваркамі Смалегавічы (Смалегаў) і Завайць стрыечнаму брату — каралеўскаму двараніну Лукашу Сапегу, што кароль і зацвердзіў.

Напэўна, упершыню Нароўля (як вёска-слабада ў Мазырскім павеце Вялікага Княства Літоўскага) згадваецца 20 ліпеня 1604 г. у судовым дэкрэце Кіеўскага ваяводства, калі шляхціц Лукаш Сапега (каля 1552—1626) абвінаваціў суседа — шляхціца Януша Збаражскага — у гвалтоўным насланні сваіх слуг і баяраў з маёнтку Валодаркі (цяперашнія Ляўковічы) на сапежынскія землі (вёскі Завайць і Нароўля) і забранні немалалікіх стагоў сена, у нападзе на ўгоддзі сапежынскай вёскі Смалігавічы (Смалегаў) і ўгоне коней, валоў і інш. 20 ліпеня 1604 г. уласнік вёскі Вербкавічы шляхціц Ян Юндзіл падаў позву ў суд Кіеўскага ваяводства на Лукаша Сапегу, уласніка вёскі-слабады Нароўля, і яго жонку Сафію (з роду Кміт), якая была спадчыннай уласніцай маёнтка Чарнобыль, за насланне войта «з іх слабады Нароўлі» на луг, які належаў вёсцы Вербкавічы, і забранне там «вяпроў і свіняў» у селяніна вёскі Вербкавічы (Вербавічы)Źródła dziejowe. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 120, 157, 191, 459, 460..

Cлабада Нароўля ў тыя часы ўваходзіла ў склад буйнога маёнтка Антонаў, які належаў Лукашу Сапегу, бо 21 красавіка 1607 г. датаваны судовы дэкрэт, у якім шляхціц Юзаф Будзіла, мазырскі харунжы, абвінаваціў шляхціца Лукаша Сапегу і яго жонку Сафію ў гвалтах, якія ўчынілі сяляне сапежынскага маёнтка Антонаў з вёсак Нароўлі і Смалегавічаў (Смалегава) у маёнтку Юзафа Будзілы, а менавіта ў вёсцы Багуцічы (Мазырскі павет).

Судовым дэкрэтам ад 25 жніўня 1609 г. на адрас шляхцянкі Ганны Штэмберг (з роду з Косткаў), удавы па князю Аляксандру Штэмбергу, і яе нашчадкаў князёў Астрожскіх было заяўлена патрабаванне апекуна, шляхціца Лукаша Сапегі і яго жонкі Сафіі (з роду Кміт) выдаць збеглых падданых з горада Чарнобыля, вёсак Нароўлі, Завайці, Антонаўкі і інш. 17 жніўня 1613 г. паміж шляхціцам Мікалаем Харлінскім (уласніка маёнтка Астраглядавічы) і шляхціцам Лукашам Сапегам (з жонкай Сафіяй) узнікла праблема вяртання збеглых у вёску Нароўля сялян вёскі Вербкавічы (Вербавічы), якая належала Харлінскаму.

Лукаш Сапега (каля 1552—1626), не маючы нашчадкаў мужчынскага полу, перад смерцю запісаў у тастаменце маёнтак Антонаў і ўвесь Чарнобыльскі маёнтак віленскаму ваяводзе і вялікаму гетману ВКЛ Льву Сапегу (1557—1633). Леў Сапега, у сваю чаргу, аддаў іх у трыманне Паўлу, Яну і Андрэю, сынам Яна Пятра Сапегі (1569—1611), усвяцкага старостыЛитвин, Г. З народу руського: Шляхта Київщини, Волині та Брацлавщини (1569—1648) / Г. Литвин; пер. з пол. Лесі Лисенко. — Київ: Дух і Літера, 2016. — 618 с. — С. 373.. У 1627 г. Андрэй Сапега (1592—1646) за 3 500 злотых саступіў «вячыстым правам» (г.зн. пажыццёва) ленны каралеўскі маёнтак Антонаў (у тым ліку Нароўлю) шляхціцу Іосіфу Корсаку (каля 1570—1643), дзісненскаму старосце. З інвентара Антонаўскага маёнтку 1628 года, калі яго трымаў у заставе ад пана Андрэя Сапегі (1592—1646), старосты рыскага, пан Юзаф Корсак, староста дзісненскі, вядома, што ў слабадзе Нароўля было 7 дымоў, гаспадарамі іх выступалі Ёська Паўтаран, Аўдзей Алісенка, Антон Пастух, Сак Андрэевіч, Хама Асіпкевіч, Іван Сярковіч, Хведар Латышэвіч (гэта першыя вядомыя імем жыхары Нароўлі) і працаваў млын. Потым у недатаваным дакуменце пад назвай «Inwetarz Antonowski prawa lennego» зазначана, што ў вёсцы налічвалася 13 асадных сялян, з якіх выбіралася «pułsiodma» (6 з паловай) злотыхАrchiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie. Archiwum Roskie. Dział III. Sygn. 1051. S. 21, 33, 38, 98, 100.

Нараўляншчына была месцам шматлікіх баявых сутычак падчас паўстання Багдана Хмяльніцкага (1648—1651) і вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667). У верасні 1655 г. руская флатылія, на суднах якой знаходзілася войска на чале з князем Дмітрыем Андрэевічам Валконскім, вырушыла з Кіева з баямі па Прыпяці на Нароўлю, Мазыр, Петрыкаў, Тураў і Пінск, а ў кастрычніку 1655 г. флатылія з баямі вярнулася тым жа шляхам з Пінска ў Кіеў.

10 лістапада 1682 г. Нароўля згадваецца ў гродскай кнізе мазырскага гродскага суда запісам аб размежаванні зямель паміж рэчыцкім старостам, полацкім ваяводам (1686—1713) Дамінікам Міхалам Слушкам (каля 1655 — 1713), уладальнікам маёнткаў Антонава, Смольгавічы (Смалегаў) і Нароўля, і Кіеўскім езуіцкім калегіумам, уладальнікам маёнткаў Вярбковічы і Канатоп

У інвентарах вялізнага маёнтка Антонаў ад 1715 і 1728 г. упамінаецца, што Антонаўская воласць (разам з мястэчкам Нароўляй) была ва ўласнасці (верагодна, на ленных правах) польнага гетмана ВКЛ Станіслава Дэнгафа (к.1673—1728), які быў сынам Канстанцыі Слушкі і мужам Сафіі Адамаўны Сяняўскай. 15 сакавіка 1716 г. у мястэчку Нароўля дэнгафаўскія камісары Казімір Крулікоўскі i Андрэй Пламунчук-Задольскі (пасля заканчэння рэвізіі Антонаўскай воласці Мазырскага павета) склалі кантракт аб перадачы Антонаўскай воласці ў арэнду на год дзвюх рудняў. Гэты кантракт быў дадзены «ўсім войтам i ўсім мужам Антонаўскай воласці» ад імя ўласніка маёнтка — Станіслава Дэнгафа. На думку беларускага гісторыка Валянціна Голубева, хутчэй за ўсё, адміністрацыя (камісары Крулікоўскі і Пламунчук-Задольскі) не змагла арганізаваць працу згаданых рудняў i таму перадала ix y арэнду Антонаўскай воласці за 80 тынфаў y год. У кантракце было запісана, што «з гэтага часу Антонаўская воласць можа сама трымаць гэтыя рудні, a можа шукаць рудніка i здавадь y арэнду». Паводле Голубева, факт таго, што воласць павінна была разам збіраць грошы на выплату арэнды, разам арганізоўваць работу рудняў, размяркоўваць прыбыткі альбо пагашаць страты, сведыць аб наяўнасці ў Антонаўскай воласці добра ўсталяванай грамадскай структуры — валасной абшчыны, якая мела ў агульным карыстанні не толькі ворыўную зямлю i ўгоддзі, але i іншую маёмасцьГолубеў, В. Ф. Сельская абшчына ў Беларусі XVI―XVIII стст. / В. Ф. Голубеў. — Мінск : Беларуская навука, 2008. — 405 с. — С. 224, 334.. Паводле інвентара Антонаўскай воласці, у 1728 г. у мястэчку Нароўля меўся панскі «двор» (сядзіба)Голубеў, В. Ф. Сельская абшчына ў Беларусі XVI―XVIII стст. / В. Ф. Голубеў. — Мінск : Беларуская навука, 2008. — 405 с. — С. 334..

У 1738—1741 гг. Нароўля ўпамінаецца як фальварак і каралеўшчына (каралеўскае ўладанне), якое на ленных правах (разам з фальваркамі Мухаеды, Прудок і Вуглы) трымаў мазырскі маршалак (1720—1722), новагародскі кашталян (1726—1734) Антоній Міхалавіч Аскерка (каля 1670 — пасля 1734)Анішчанка, Я. К. Збор твораў : у 6 т. — Т. 6. Ураднікі беларускіх земляў ВКЛ у першай палове XVIII ст. — Мінск, 2010. — С. 255..

У метрычнай кнізе юравіцкага касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ёсць запіс ад 12 красавіка 1739 г. на латыні, што хрост немаўля адбыўся «ў мястэчку Нароўля» («in oppido Narowla»)Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Ф. 937, воп. 1, спр. 60, арк. 6..

Пасля Антонія Міхалавіча Аскеркі (каля 1670 — пасля 1734) ленным трымальнікам каралеўшчыны (каралеўскіх маёнткаў) Антонаў, Нароўля, Мухаеды і Вуглы стаў яго сын Рафал Алаіз Аскерка (1708—1767)Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 1. А. — Мінск, 2002. С. 329..

Сучасныя даследчыкі мяркуюць, што ў XVIII ст. пры Аскерках пачаўся новы этап у развіцці нараўлянскага пасялення, якое складалася з трох частак: двара з панскім домам, які, хутчэй за ўсё, знаходзіўся недалёка ад вусця ракі Нараўлянкі; вёскі Нароўлі, размешчанай побач з панскім дваром з захаду; і нараўлянскага астрога, дзе паны Аскеркі трымалі гарнізон узброеных людзей. Дзе быў нараўлянскі астрог, можна толькі меркаваць, абапіраючыся на выпадковыя знаходкі, зробленыя мясцовымі жыхарамі. Астрог быў пабудаваны для кантролю каля Прыпяці і паблізу паўднёвай мяжы Вялікага Княства Літоўскага з украінскімі ваяводствамі Польскага каралеўства.

У 1750 г. на Мазырскі павет з Кіеўскага ваяводства пачаліся наезды атрадаў гайдамакаў. Заклікі гайдамакаў да мясцовых жыхароў падштурхнулі да паўстання на Нараўляншчыне (1750—1751), удзельнікамі якога сталі сяляне вёсак Вербавічы, Завайць, Смалегаў і мястэчка НароўляПамяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 47.. Адбываліся рабаўніцтвы і гвалты. (Выбухі сялянскага паўстання тут адбываліся і ў 1760—1770-ыя гг.).

26 красавіка (7 мая) 1751 г. гайдамацкі атрад (каля 30 чалавек) запаліў дамы і панскі двор у Нароўлі, два дамы поўнасцю абрабаваў, захапіў каштоўнасці Рафала Алаіза Аскеркі (1708—1767), забіў некалькі яго служак і аканома. Адзенне, мастацкі срэбны посуд, грошы, іншыя каштоўнасці былі пакладзены на 4 дубы, на якіх гайдамакі паплылі Прыпяццю на поўдзень да Дняпра на УкраінуПамяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 48.. Таму 10 мая 1751 г. Францішак Мікалаевіч Ракіцкі, ашмянскі ротмістар, афіцыйна прасіў рускага кіеўскага губернатара (1741—1752) Міхаіла Іванавіча Лявонцева (1672—1752) аказаць дапамогу супраць гайдамацкіх атрадаў, якія неаднаразова нападалі на шляхецкія ўладанні каля Нароўлі і Чарнобыля, дзе гайдамакаў актыўна падтрымлівалі мясцовыя сяляне. Атрад гайдамакаў быў разбіты, а яго рэшткі схаваліся на рацэ Славечна каля вёскі Антонава, дзе адно з урочышчаў дагэтуль мае назву Гайдамацкі Алёс. Каля вёсак Канатоп і Тульгавічы маецца ўрочышча Гайдамацкая Града, дзе, паводле народнай памяці, адбывалася злучэнне гайдамацкіх атрадаў (загонаў) і мясцовых сялян, якія рабілі напады на Нараўляншчыне.

Каля 1760 г. багрымавіцкі староста Рафал Алаіз Аскерка (1708—1767), які трымаў у тыя часы ленным правам каралеўшчыну (з мястэчкам Нароўля), пабудаваў у мястэчку Нароўля парафіяльную царкву Іаана Багаслова для мясцовага насельніцтва.