Міхал Булгарын — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Булгарынаў герба «Булат». Нарадзіўся ў сям’і Юзафа, сына Тамаша Булгарына і Ганны з Ельскіх. Меў брата ЯнаАляксей Шаланда. Сапраўдны гербоўнік шляхты Ваўкавыскага павета ВКЛ у XVI-XVIII ст. .
Пісар земскі ваўкавыскі ў 1766—1783 гадах, дэпутат на Галоўны Трыбунал ВКЛ у Вільні ў 1766 г., камісар да камісіі скарбовай ВКЛ у 1777 г., паўторна дэпутат на Трыбунал у 1779 г., пасол на сойм 1773—1775 г. і з яго — дэпутат на перамовах з Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй па першым падзеле Рэчы Паспалітай, а таксама распарадчык фундушаў скасаванага Ордэна езуітаў, атрымаў Ялоўскае староства (1775 г.).
Сябра Пастаяннай Рады пры каралі польскім і вялікім князі літоўскім Станіславе Аўгусце Панятоўскім у 1775 г., яго гарачы прыхільнік, ваўкавыскі пасол на Чатырохгадовы сойм у 1788 г.
Сям’я 3 жонкай Казімірай Ельскай меў сыноў: Юзаф, у 1792—1795 г. падстолі ваўкавыскі; Марцін; Станіслаў; Калікст.
Міхал Катэгорыя:Пісары земскія ваўкавыскія