Марка Лудзага (, г. Брэшыя, Італія — ) — кіраўнік Суверэннага Мальтыйскага ордэна.
Біяграфія Вучыўся ў братоў францышканаў, потым вывучаў медыцыну ў Падуанскім і Пармскім універсітэтах. Быў прыняты ў Мальтыйскі ордэн у 1975 годзе Вялікім прыяратам Ламбардыі і Венецыі. У 2003 годзе прынёс урачыстыя манаскія абяцанні. Удзельнічаў у шматлікіх міжнародных пілігрымках Мальтыйскага ордэна ў Люрд і ў нацыянальных італьянскіх пілігрымках у Асізі і Ларэта.
З 2010 года цалкам прысвяціў сваё жыццё Мальтыйскаму ордэну, пераехаў у Маркэ, дзе ўзначаліў Камэнду ордэна ў Віле Чыкаліні. З 2011 года быў Камандорам юстыцыі ў Вялікім прыяраце Рыма, выконваў абавязкі Дэлегата паўночнага Маркэ і быў адказным за бібліятэку. З 2017 па 2020 год быў дарадцам Італьянскай асацыяцыі Мальтыйскага ордэна. 8 лістапада 2020 года быў абраны кіраўніком Суверэннага Мальтыйскага ордэнаАдышоў у вечнасць Месцазахавальнік Вялікага магістра Мальтыйскага ордэна брат Марка Лудзага.
Катэгорыя:Мальтыйскія рыцары Катэгорыя:Італьянская арыстакратыя Катэгорыя:Медыкі Італіі Катэгорыя:Прадпрымальнікі Італіі