Webix — гэта набор кампанентаў інтэрфейсу JavaScript / HTML5 / CSS3 для распрацоўкі вэб-праграм.
Асаблівасці Webix складаецца з кантролаў, віджэтаў, комплексных віджэтаў і анлайн-інструментаў: Snippet Tool, Form Builder і Skin Builder. Webix таксама ўключае Webix Jet — мікрафрэймворк з адкрытым зыходным кодам для распрацоўкі праграм з выкарыстаннем кампанентаў Webix.
Кампаненты ствараюцца з канфірурацыі JSON.
Webix можна інтэграваць у праграмы, напісаныя з дапамогай іншых бібліятэк і фрэймворкаў, напрыклад React, Angular і Vue.js, а таксама з фрэймворкам Meteor.
Камерцыйны статус Ёсць дзве версіі бібліятэкі Webix: Webix Standard і Webix PRO.
Webix Standard з'яўляецца бясплатнай, яе код адкрыты і распаўсюджваецца па ліцэнзіі GNU GPLv3, але яе таксама можна выкарыстоўваць ў праграмах, якія распаўсюджваюцца па ліцэнзіях MIT, BSD і іншых падобных ліцэнзіях. Webix Standard уключае 68 віджэтаў і элементаў кіравання, а таксама 10 моў.
Webix PRO даступны па камерцыйнай ліцэнзіі і ўключае дадатковыя функцыі: больш за 100 віджэтаў і кантролаў, а таксама 300 моў. У гэтай версіі ёсць дадатковыя функцыі DataTable, захаванне і аднаўленне стану праграм, а таксама магчымасць выкарыстання комплексных віджэтаў: Pivot, Kanban, Spreadsheet, File Manager, Scheduler і іншыя.
Комплексныя віджэты Комплексныя віджэты Webix — гэта кампаненты, створаныя з іншых кампанентаў бібліятэкі Webix. Пачынаючы з лютага 2020 года комплексныя віджэты ствараюцца з дапамогай Webix Jet і па сутнасці з'яўляюцца невялікімі праграмамі.
Дызайнер інтэрфейсу UI Designer — гэта рэдактар WYSIWYG, які дазваляе ствараць прататыпы інтэрфейсаў з дапамогай Webix. У выніку атрымоўваецца код інтэрфейсу, які можна захаваць. У рэдактары можна запрашаць калег для сумеснай працы над адным праектам і спампоўваць дызайны ў некалькіх фарматах. Webix UI Designer бясплатны.
Snippet Tool Snippet Tool — гэта пясочніца для стварэння невялікіх праграм і абмену імі. Snippet Tool таксама мае доступ да базы з прыкладамі для кожнага віджэта Webix, якія карыстальнікі могуць шукаць, праглядаць і рэдагаваць.
Кнігі Zammetti, Frank — Practical Webix: Learn to Expedite and Improve your Web Development (2018)
Гл. таксама JavaScript Ajax (праграмаванне) Параўнанне фрэймворкаў JavaScript Спіс бібліятэк JavaScript Спіс набораў віджэтаў Фреймворк JavaScript Бібліятэка JavaScript
Спасылкі Сайт Webix
Катэгорыя:Свабоднае праграмнае забеспячэнне Катэгорыя:Бібліятэкі JavaScript