Садовая вуліца — вуліца на паўночным захадзе Мінска ў мікрараёне Вялікі Лес Першамайскага раёна.

Размяшчэнне Фактычна складаецца з двух частак, звязаных паміж сабой скрыжаваннем. Адна частка пачынаецца ад вуліцы Вадалажскага, ідзе на паўночны ўсход паралельна Паштовай вуліцы і перасякаецца з другой часткай вуліцы. Яна, у сваю чаргу, пачынаецца ад вуліцы Бяляева, ідзе на паўднёвы ўсход паралельна вуліцы Вадалажскага і заканчваецца скрыжаваннем з Рагачоўскай вуліцай.

Грамадскі транспарт Рух грамадскага транспарту непасрэдна па вуліцы адсутнічае. Бліжэйшая станцыя метро — «Уручча».

Спасылкі

Садовая улица на geodzen.com

Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск)