Беларускі хіп-хоп — музыка ў жанры хіп-хоп, запісаная ў Беларусі альбо за мяжой на беларускай мове.

Гісторыя Адным з першых беларускіх рэп-рэлізаў быў самвыдатаўскі рускамоўны альбом гурта «Удар Банды» 1995 года пад назвай «Кровный запах», які быў запісаны адным дублем на двухкасетным магнітафоне. Мінская рэп-тусоўка 1990-х адзначана перыядычнымі канцэртамі ў клубах, актавых залах ДК, дыскатэках з удзелам такіх выканаўцаў як Хлоп-Ч, «L.A. KoSSta» і чальцоў групіроўкі «Minsk Zoo». У 1999 годзе рэп на беларускай мове амаль поўнасцю адсутнічаў, таму запісаны далёкім ад хіп-хоп культуры Аляксандрам Памідоравым трэк «Цуд на Каляды» стаў хітом і круціўся на беларускіх радыёстанцыях.

Знакавым для развіцця беларускамоўнага рэпу стаў выхад на лэйбле «БМАgroup» зборніка «Пасадзіў DEAD RAPку» ў 2004 годзе. Выбітнымі прадстаўнікамі беларускай хіп-хоп сцэны ў 2000-я былі Vinsent, «Чырвоным па Белым», «Нестандартный Вариант», «PANaNieba», «Lunclan», Серёга. У 2009 годзе Vinsent выдаў дэбютны альбом «Пачатак», які можна лічыць адным з першых беларускамоўных рэп-альбомаў.

Прадстаўнікамі сучаснай беларускай хіп-хоп сцэны з’яўляюцца Gleboki Smak, «Belaroots», Zeman, Angst, Aikko, Lastend, Вожык, Какора, Бакей, Murovei.

Спасылкі

Выпуск 83. Хіп-хоп па-беларуску на Мова нанова Белорусский хип-хоп на Banana Хип-хоп культура в Беларуси на Deutsche Welle

Катэгорыя:Хіп-хоп Катэгорыя:Музыка Беларусі