19-ы асобны батальён радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны; 19-ы АБ РХБЗ () — рэгулярнае падраздзяленне Узброеных Сіл Украіны, якое ў 2003 годзе прымала ўдзел у аперацыі на тэрыторыі Кувейта.

Нумар воінскай часці — А2174.

Гісторыя

Батальён радыяцыйнай, хімічнай і бактэрыялагічнай абароны накіраваны Украінай у сакавіку 2003 года ў Кувейт і прызначаны для ліквідацыі наступстваў у выпадку магчымага прымянення Іракам зброі масавага знішчэння. Само падраздзяленне сфармавана і падрыхтавана яшчэ да афіцыйнага запрашэння для ўдзелу ў гэтай аперацыі.

18 сакавіка 2003 г. Прэзідэнтам Украіны быў падпісаны ўказ № 227 «Аб накіраванні 19-га асобнага батальёна радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны Узброеных Сіл Украіны ў Дзяржаву Кувейт для аказання дапамогі ў абароне грамадзянскага насельніцтва гэтай дзяржавы ад наступстваў магчымага прымянення зброі масавага паражэння і ліквідацыі магчымых наступстваў прымянення зброі масавага паражэння на тэрыторыі Дзяржавы Кувейт».

Падрыхтоўка падраздзялення Батальён камплектаваўся салдатамі на кантрактнай аснове, якія збіраліся з усёй Украіны.

Падраздзяленні пры гэтым камплектаваліся так: Упраўленне, узвод РХБ-разведкі, першая рота РХБА, штабная рота, інжынерна-сапёрны ўзвод, рамузвод, узвод матэрыяльнага забеспячэння, медпункт, клуб — асабістым складам Заходняга аператыўнага камандавання; другая рота РХБА — асабістым складам Паўднёвага аператыўнага камандавання; рота дэгазацыі і дэзінфекцыі (абмундзіраванне і рыштунак) – асабістым складам Паўночнага аператыўнага камандавання. Многія салдаты і афіцэры ўжо мелі вопыт выканання задач у міратворчых місіях.

Камандзірам батальёна быў прызначаны намеснік камандзіра 704-га палка РХБ абароны па ўзбраенні падпалкоўнік Юрый Васільевіч Анішчук, начальнікам штаба — першым намеснікам камандзіра батальёна — падпалкоўнік Васіль Сцяпанавіч Кіцул.

Арганізацыйна-штатная структура Перад пачаткам місіі ў Кувейце 19-ы батальён меў наступную структуру: Упраўленне — 48 чал. Штабная рота — 87 чал. Узвод радыяцыйнай, хімічнай, біялагічнай разведкі — 18 чал. Дзве роты радыяцыйнай, хімічнай, біялагічнай абароны — 180 чал. Рота дэгазацыі і дэзінфекцыі (абмундзіраванне і рыштунак) — 56 чал. Рамонтны ўзвод — 37 чал. Узвод матэрыяльнага забеспячэння — 55 чал. Электратэхнічны ўзвод — 19 чал. Медыцынскі пункт — 29 чал. Клуб — 3 чал. Усяго — 532 вайскоўца, з іх: афіцэраў — 65, прапаршчыкаў — 35, сяржантаў — 75, салдатаў — 357.

Пазней, ужо ў ходзе перакідання, згодна дырэктывам міністра абароны Украіны, структура і колькасць батальёна была зменена.

Узнагароды На дзень фарміравання 73 вайскоўцаў былі ўзнагароджаны медалямі ААН «На службе свету», 42 – медалямі НАТА «На службе міру і свабоды» і 2 чалавекі – медалём «Воіну-інтэрнацыяналісту».

Спасылкі Місія 19 окремого батальйону РХБЗ в Кувейті

Катэгорыя:З’явіліся ў 2002 годзе Катэгорыя:Воінскія часці і фарміраванні Украіны